вер
25

Катэхеты сустрэліся ў Гродне

Сустрэча катэхетаў з парафій Гродзенскай дыяцэзіі адбывалася ў Гродне 25 верасня. У праграме былі запланаваныя некалькі рэфератаў, а таксама дыскусія і вольныя выступы.

Падрабязней...

вер
24

Юбілей 100-годдзя касцёла ў Вялікай Бераставіцы

2012-ты год з’яўляецца асаблівым для прафіі Перамянення Пана. Мінула дакладна стагоддзе ад моманту асвячэння святыні ў Вялікай Бераставіцы. У сувязі з гэтым, пасля місій, якія адбыліся ў парафіі і якія яе ажывілі, адбыўся доўгачаканы юбілей 100-годдзя асвячэння касцёла. Падрыхтоўка да святкавання гэтага вялікага дня трывала ўжо некалькі гадоў.

Падрабязней...

вер
21

Новы нумар газеты "Слова жыцця"

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 23 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.
У гэтым нумары:
- Новая рэчаіснасць катэхізацыі ў Беларусі
- З жыцця пабрыгіцкага касцёла ў Гродне
- Да пытання пра каталіцкае выхаванне
- Што шукае пілігрым?
- Навіны з жыцця дыяцэзіі, Беларусі і свету
- і іншыя цікавыя матэрыялы
вер
20

У Польшчы паставілі оперу пра сястру назарэтанку з Навагрудка

Гераіняй опернага спектакля “Малгажата”, пастаўленага ў адным з касцёлаў Познані, стала сястра назарэтанка з Навагрудка. С. Марыя Малгажата ад Сэрца Пана Езуса, канаючага ў Садзе Аліўным, нарадзілася 10 крсавіка 1896 года каля Вадовіц, а памерла 26 карсавіка 1966 года ў Навагрудку. У пастаноўцы паказваецца жыццёвы шлях с. Малгажаты, а таксама прыбыццё назарэтанак у Навагрудак, пачатак ІІ Сусветнай вайны, трагічны лёс 11 сясцёр і трыванне с. Малгажаты на варце веры ў вельмі цяжкіх часах савецкай паваеннай рэчаіснасці да канца свайго жыцця.

Падрабязней...

вер
18

Адбылася пілігрымка дзяцей і моладзі ў Капцёўку (фотарэпартаж)

Пабраўшы свае заплечнікі, дзеці і моладзь у чарговы раз вырушыла з францішканскага касцёла ў пілігрымку да Маці Божай, Цярпліва Слухаючай, у Капцёўку. Некаторыя заплечнікі выглядалі настолькі цяжкімі, што падавалася, туды ўкладзены ўвесь камплект школьных кніг. А. Юзаф Макарчык у казанні падчас св. Імшы ў санктуарыі ў Капцёўцы параўнаў дзіцячыя заплечнікі з крыжом. Заплечнік увасабляе сабой увесь працэс школьнага навучання – часам цяжкага і пакутнага, але без яго не вырасце і не складзецца дарослая асоба...

Увесь матэрыял можна будзе прачытаць у чарговым нумары газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях 23 верасня. А зараз можна ўбачыць фотарэпартаж з гэтага цікавага духоўнага падарожжа!
вер
18

Дні засяроджання святароў у Адэльску

17 верасня ў Адэльску адбыўся дэканальны дзень засяроджання для святароў дэканата Гродна-Захад. На пачатку святары маліліся ў парафіяльным касцёле Вяночкам да Божай міласэрнасці, пасля чаго выслухалі канферэнцыю.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.