У Гродне адкрыўся Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ "Католікі – мы тут ёсць"
Кангрэс распачаўся ўвечары 24 жніўня і праходзіць у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі. На ім сабралося каля сотні ўдзельнікаў з Беларусі і суседніх краін. У першы дзень прысутнічалі як прадстаўнікі каталіцкіх СМІ, гэтак і журналісты-католікі са свецкіх выданняў, а таксама прадстаўнікі праваслаўнай царквы і мясцовых уладаў.
Запрашаем на прэс-канферэнцыю
24 жніўня ў 16.30 у будынку Вышэйшай Духоўнай Семінарыі адбудзецца прэс-канферэнцыя на распачацце кангрэсу каталіцкіх СМІ "Католікі - мы тут ёсць".
Сардэчна запрашаем.
Запрашаем у "Школу нараджэння"
Камітэт Рады па справах сям’і пры ККББ запрашае акушэраў-гінеколагаў, інструктараў, сужэнскія пары і цяжарных жанчын на «Школу нараджэння».
У "Школе нараджэння" бацькі маюць магчымасць знайсці адказы на супольныя пытанні, а таксама падзяліцца вопытам.
На гэтых курсах маці атрымаюць падрабязную інфармацыю пра дыхальныя і рэлаксацыйныя практыкаванні, якія дапамогуць перамагчы страхі, быць больш упэўненымі ў сабе і валодаць сітуацыяй падчас родаў.
Айцоў навучаць лепш разумець сваіх жонак і аказваць неабходную дапамогу ў перыяд цяжарнасці.
Акушэры-гінеколагі змогуць папоўніць свае веды і навыкі ў межах хрысціянскай маралі.
Мэта курсаў заключаецца таксама ў падрыхтоўцы да самастойнага правядзення школ нараджэння для сужонкаў, якія чакаюць дзяцей.
Навучанне пройдзе ў Баранавічах з 17 па 22 жніўня. Існуе магчымасць прыезду з дзецьмі.
Усіх зацікаўленых просім звяртацца па тэлефоне: +375 29 340 73 74 с. Барбара.
Глядзіце "Сімвал веры" у гэты аўторак
Летні перыяд для многіх католікаў Беларусі – гэта час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Вось і ў гэтым годзе распачалася 14 пешая пілігрымка ў Тракелі, якая 2 ліпеня вырушыла з Гродна. Дэвіз пілігрымкі: “У пілігрымцы веры да Марыі”.
Праграма прысвечана пілігрымцы да Маці Божай ў Тракелі. Аб гісторыі цудадзейнага абраза, традыцыі пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай а таксама цяжкасцях і радасцях пілігрымавання вы пачуеце ідучы туды разам с ксяндзом Паўлам Салабудай.
Праграму можна будзе паглядзець у аўторак 7 жніўня ў 8.00 гадзін раніцы на канале Беларусь-2.Сардэчна запрашаем да прагляду праграмы.
Адбыўся ўступны экзамен у Гродзенскую Духоўную Семінарыю

На пярэдадні, ў будынку семінарыі адбыліся рэкалекцыі аб разпазнанні паклікання, у якіх прынялі ўдзел больш за 60 юнакоў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Дзень экзамену распачаўся Св. Імшой у інтэнцыі кандыдатаў, а сам экзамен супольнай малітвай, якую ўзначаліў Рэктар семінарыі Кс. Пралат Юзаф Станеўскі.
Нумар газеты “Слова жыцця”
Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 22 ліпеня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.
У гэтым нумары:
- урачыстасці ў Тракелях: рэпартаж
- у чым зло акультызму і магіі? частка І
- матэрыял да 20-годдзя святарства кс. Яна Рэйшаля
- І Кангрэс каталіцкіх СМІ: што і як?
- Характерные черты духовности созависимого человека, часть 5
- Чаму спавядацца трэба перад ксяндзом?
- газета "Слова жыцця" абвяшчае конкурс
- і іншыя цікавыя артыкулы