Фотаконкурс: “100% майго сэрца для Езуса”
Папа Бенедыкт XVI у сваім апостальскім лісце “Portam Fidei” абвясціў Год веры, які распачнецца 11 кастрычніка. Ён павінен узмацніць нас у веры і прыблізіць да Бога. Праз малітву, удзел у рэкалекцыях і душпастарскіх акцыях з вялікім роздумам і нізка схіліўшыся над таямніцамі веры, мы будзем перажываць Год веры. Перажыць гэты год можна па-рознаму. Калі Ты веруючы і практыкуючы чалавек, калі маеш пад рукой фотаапарат, гэты конкурс для Цябе. Газета “Слова Жыцця” і каталіцкі партал нашай дыяцэзіі grodnensis.by абвяшчае конкурс на лепшы здымак, які паказвае веру чалавека, што жыве ў Беларусі.
У Гродне ладзіцца Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ
З 24 па 26 жніўня ў Гродне адбудзецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Сімпозіум пройдзе пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі — мы тут ёсць!». Да ўдзелу запрашаюцца працаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаннем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у свецкіх СМІ.
У Гродзенскай духоўнай семінарыі адбыліся рэкалекцыі для мам: фотарэпартаж

Навумавічы: успамін бл. Мар’яны Бярнацкай і іншых мучанікаў
13 ліпеня 1943 г. на фартах каля вёскі Навумавічы пад Гродна былі расстраляны 50 заложнікаў з Ліпска, сярод іх была блаславёная Мар’яна Бярнацкая. Жанчына аддала жыццё за сваю нявестку, якая чакала дзіця. Два дні пазней у тым самым месцы была расстраляна чарговая вялікая група заложнікаў, галоўным чынам з інтэлігенцыі. У гэтай групе сваё жыццё аддалі 6 святароў: д-р Вітольд Кузьміцкі, дзекан Дамброўскі, Юстын Скакоўскі, капелан касцёла сясцёр назарэтанак у Гродне, Казімір Шыпіла, вікарый з гродзенскай Фары, францішканін з гродзенскага кляштара а. Дыянісій Міхал Клімчак, кс. Браніслаў Руткоўскі, пробашч з Ліпска і Юзаф Плоньскі, пробашч з Рыгалаўкі.
Пілігрымка ў Вільню

Запрашаем у пілігрымку да Езуса Журботнага (дададзена праграма)
XI Пешая пілігрымка Гродна – Рось адбудзецца 3-6 жніўня. Традыцыйна пілігрымы будуць выходзіць з гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна – Паўднёвы). Святая Імша на распачацце адбудзецца а 7-й гадзіне ранку.