ліп
12

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне чакае будучых алюмнаў

З 13 па 15 ліпеня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі будуць праходзіць рэкалекцыі для мам клерыкаў. Таксама на наступным тыдні запланаваны рэкалекцыі для міністрантаў. Пасля гэтага ў Гродзенскай семінарыі распачнуцца ўступныя экзамены.

Падрабязней...

ліп
11

Праграма начной адарацыі напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Кангрэгацкай 4-5 жніўня 2012 г.

19.00 – св. Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай; 

20.00 – аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы);

Падрабязней...

ліп
09

Урачыстасці ў Тракелях: фотарэпартаж

Нягледзячы на сонцапёк, шматлікія вернікі з усёй дыяцэзіі і іншых куткоў Беларусі прыехалі на ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай. Тысячы пілігрымаў прайшлі больш за сотню кіламетраў, каб прынесці Маці Божай у цудатворным абразе ў Тракелях сваю пакуту і інтэнцыі. Тры Літургіі, канферэнцыя а. Джэймса Манджакала, начныя чуванні, спевы і канцэрт "Ave"... Фотарэпартаж са свята 6-7 ліпеня глядзіце на нашым сайце.
ліп
06

Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова жыцця"

”Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 8 ліпеня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Маленькая парафія найдаўжэй захоўвала абраз Езуса Міласэрнага
- ІІ Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў у Лідзе
- Як адкрыць Госпаду сваё сэрца? Адбыліся рэкалекцыі з а. Джэймсам
- Гродзеншчына - зямля, акропленая пакутніцкай кроўю святароў
- Рэха кіно: у Гродне ладзілі паказ хрысціянскага кіно
- Што такое новая евангелізацыя? Лепш спытаць, чым памыляцца
- іншыя цікавыя артыкулы
ліп
05

Праграма ўрачыстасцей у Тракелях 6-7 ліпеня

“У пілігрымцы веры да Марыі” – пад такой назвай сёлета вырушаць пілігрымкі ў санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелі, дзе 6-7 ліпеня адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Ніжэй падаецца праграма ўрачыстасцей у Тракелях.

Падрабязней...

ліп
05

Пілігрымка ў Навагрудак

Сёстры назарэтанкі сардэчна запрашаюць прыняць удзел у III Пешай пілігрымцы да месца расстрэлу і мошчаў бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Пілігрымка вырушыць 29 ліпеня з Гродна і завершыцца 4 жніўня. Урачыстая святая Імша адбудзецца 4 жніўня ў 15 гадзін на месцы расстрэлу сясцёр мучаніц. Затым у навагрудскім фарным касцёле пройдзе начное чуванне, якое завершыцца цэлебрацыяй Імшы на світанні ў 4.30. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах : +375 33 620 34 11 (МТС) – с. Таццяна, +375 29 866 42 39 (МТС) – с. Мірыям, +375 33 620 30 60 (МТС) – с. Міхаліна.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.