ліп
04

Адбыліся рэкалекцыі з а. Джэймсам у Росі: фотарэпартаж

З 29 чэрвеня па 1 ліпеня ў Рось з рэкалекцыямі прыехаў а. Джэймс Манджакал. Канферэнцыю таксама праводзіў і кс. Ян Рэчэк. У гэтай малітоўнай сустрэчы ўдзельнічала каля 4 тысяч вернікаў з самых розных парафій. Матэрыял з рэкалекцый чытайце ў чарговым нумары газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях 8 ліпеня. Таксама глядзіце фотарэпартаж з Росі!
чэрв
29

Паломніцтва ў Ізраіль

Гродзенская парафія Маці Божай Міласэрнасці запрашае ў пілігрымку да Гроба Гасподняга ў Іерусалім. У Святой Зямлі прапануецца прайсці тым маршрутам, якім прайшоў Езус Хрыстус ад моманту нараджэння да ўкрыжавання і ўваскрасення. Наведванне святых месцаў будзе суправаджацца цытаваннем слоў з Бібліі.

Падрабязней...

ліп
02

Выйшла XIV Пілігрымка з Гродна ў Тракелі

IMG 0612Летні перыяд для многіх католікаў Беларусі – гэта час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Вось і ў гэтым годзе распачалася ўжо 14 пешая пілігрымка ў Тракелі, якая 2 ліпеня вырушыла з Гродна. Дэвіз пілігрымкі: “У пілігрымцы веры да Марыі”.

Гродзенскі катэдральны касцёл сабраў на ўрачыстую святую Імшу на распачацце пілігрымкі каля 200 чалавек з розных парафій горада і наваколіц.

Падрабязней...

чэрв
28

XIV Пілігрымка вырушае з Гродна

Сёлета пілігрымка ў Тракелі з Гродна вырушае 2 ліпеня пасля ўрачыстай св. Імшы, якая адбудзецца ў катэдры а 9-й гадзіне. Урачыстую св. Імшу адправіць і блаславіць пілігрымаў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гэта ўжо 14-я пешая пілігрымка, якая з’яўляецца адной з найбольш шматлікіх у нашай дыяцэзіі.

Падрабязней...

чэрв
28

Праграма на тэлебачанні

Каталіцкая праграма “Сімвал Веры” ў ліпені будзе трансліравацца на тэлеканале “Беларусь-2” 10 і 24 ліпеня. У чарговых праграмах будуць паказаны фрагменты з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. 10 ліпеня можна будзе ўбачыць, як у дыяцэзіі адбывалася IV Парафіяда дзяцей і моладзі, а выпуск 24 ліпеня будзе прысвечаны побыту а. Джэймса Манджакала ў нашай дыяцэзіі. Праграма ствараецца пры дапамозе Каталіцкай тэлестудыі Гродзенскай дыяцэзіі і Дзяржаўнага тэлебачання. Запрашаем да прагляду чарговых каталіцкіх праграм.
чэрв
27

Рэнавацыя місій у Вішневе

Пан Езус ад свайго імя паслаў Апосталаў на цэлы свет. Да сённяшняга дня Хрыстос у Касцёле праз паслугу місіянераў прыходзіць у нашыя сэрцы. Год таму ў нашай парафіі мы перажывалі 200-ю гадавіну ўмуравання вугольнага каменя. Да святкавання гэтай урачыстасці мы рыхтаваліся праз адвэнтавыя і велікапосныя рэкалекцыі, а напярэдадні – праз святыя місіі.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.