вер
14

Расклад душпастарскіх сустрэч пры пабрыгіцкім касцёле ў Гродне

Студэнты і працоўная моладзь – душпастарства “OPEN” – па чацвяргах у 19.15 (верасень – чэрвень)
Біблійнае кола моладзі “Effata” – па панядзелках у 20.00
Дабрачынная група моладзі “Вокресенье” – па аўторках у 20.00
 

Падрабязней...

вер
14

Праграма сустрэч душпастарства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродна на 2012/2013 акадэмічны год

Сустрэчы адбываюцца ў пабрыгіцкім касцёле.
9 верасня – “Аб паняцці аўтарытэту настаўніка і выхавацеля”
16 верасня – пілігрымка ў Капцёўку – “Маці Божая наша настаўніца”

Падрабязней...

вер
13

Праграма сустрэч душпастарства студэнтаў і старэйшай моладзі “Open” Гродна на верасень-лістапада 2012 г.

Кожны чацвер – св. Імша ў 19.15, пасля якой ладзяцца сустрэчы ўдзельнікаў АД "Open" у пабрыгіцкім касцёле. Глядзіце ніжэй тэматычны план сустрэч.

Падрабязней...

вер
10

Рэктары семінарый з розных краін сустрэліся ў Тарнове

Каля ста рэктараў дыяцэзіяльных і манаскіх семінарый з усёй Польшчы прынялі ўдзел у агульнапольскай канферэнцыі, якая адбылася ў Тарнове 4-6 верасня. “Складаная прастора семінарыйнай фармацыі” – такім быў дэвіз сустрэчы кіраўнікоў духоўных навучальных устаноў. Беларусь на канферэнцыі прадстаўлялі рэктар Гродзенскай ВДС кс. Юзаф Станеўскі і рэктар Пінскай семінарыі кс. д-р Ян Саламон.

Падрабязней...

вер
07

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

Пасля адпачынку выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 9 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.
У гэтым нумары:
- І Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі: рэпартаж
- Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць - выказванні вялікага рэжысёра
- Ордэн піяраў перажывае год пакліканняў
- У чым зло акультызму і магіі? (заканчэнне цыклу матэрыялаў)
- і іншыя цікавыя матэрыялы
вер
06

Запрашаем у пілігрымку сем'яў у Капцёўку

Пілігрымка сем’яў у санктуарый Маці Божай Яснагурскай у Капцёўку на пачатак школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 16 верасня.
Праграма пілігрымкі наступная:
7.00 – св. Імша ў францішканскім касцёле
8.00 – выхад пілігрымаў
12.30 – вітанне пілігрымаў у Капцёўцы
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца прадстаўленне парафіяльных груп.
17.00 – ад’езд
Сардэчна ўсіх запрашаем у пілігрымку!
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.