чэрв
15

Заканчэнне Парафіяды і ўзнагароджванне

parafiada-zakancz00235Па выніках усіх спаборніцтваў Парафіяды каманда з Росі атрымала І месца. Моладзь з гэтай парафіі ўпершыню ўдзельнічала ў спаборніцтвах, але адразу паказала найлепшы вынік. Другое месца ў агульным заліку ўзяла моладзь з парафіі Святой Сям’і з Ліды. Узнагароду за ІІІ месца павезлі дахаты маладыя вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне. Усяго ў сёлетняй Парафіядзе прыняло ўдзел каля 360 хлопцаў і дзяўчат з 27 парафій Гродзенскай дыяцэзіі.

Падрабязней...

чэрв
15

Парафіяда. Дзень трэці

IMG 0190У трэці дзень Парафіяды ўсе удзельнікі сабраліся на гродзенскім стадыёне "Нёман". Урачыстым уваходам яны прайшлі на галоўны стадыён, несучы высока над галавой таблічкі з надпісамі сваіх мясцовасцей і парафій. Удзельнікаў прывітаў парафіядны камітэт на чале з дырэктарам стадыёна Францішкам Лецягам, які выступіў з прамовай і пажадаў усім поспехаў і высокіх вынікаў у спаборніцтвах.

Пасля малітвы і гімна ўдзельнікі Парафіяды разышліся па месцах, дзе праводзіліся спартыўныя конкурсы. Дзеці і моладзь паказвалі свае здольнасці ў розных відах спорту: бегу, футболе, валейболе, шашках, бадмінтоне і інш.

Абноўлена: Дадаліся фота з вечара ў Квасоўцы, куды па запрашэнні пробашча квасоўскай парафіі, кс. Яна Занеўскага, прыбылі маладыя ўдзельнікі парафіяды.

Падрабязней...

чэрв
15

Парафіяда-Стадыён: фотарэпартаж

IMG 0066"Стадыён" -- адна з частак парафіяднай трыяды, сабраў удзельнікаў спартыўных спаборніцтв на гродзенскім стадыёне.
чэрв
14

Парафіяда. Дзень другі

Конкурсная праграма другога дня Парафіяды аб’ядноўвала спаборніцтвы пад агульнай назвай “Тэатр”. Яна распачалася конкурсам на веданне Бібліі і гісторыі жыцця Касцёла. Найлепш у тэстах зарыентаваліся вернікі самай малодшай катэгорыі – агулам яны паказалі лепшыя вынікі, найгорш чамусьці сябе паказалі ў веданні Бібліі самыя старэйшыя ўдзельнікі. Лёгкімі дзецям падаліся пытанні, якія датычыліся нейкіх дзеянняў у Бібліі. Цяжкімі былі пытанні, якія патрабавалі ведання некаторых урыўкаў Бібліі даслоўна.

Падрабязней...

чэрв
14

Парафіяда-Тэатр: фотарэпартаж

Глядзіце фотарэпартаж з другога дня спаборніцтваў Парафіяды. 13 чэрвеня ўдзельнікі спаборнічалі ў конкурсах на веданне Бібліі і гісторыі Касцёла, конкурсе малюнкаў, музычным і конкурсе малых тэатральных форм. Увечары ўсіх чакаў канцэрт гурта з парафіі Гродна-Дзевятоўка.
чэрв
13

Парафіяда-2012 аб'яўляецца адкрытай

Паспрабаваць свае сілы ў розных відах спаборніцтваў прыехала больш чым 300 маладых вернікаў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Чацвёртая па ліку Парафіяда распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку Літургіі кс. Артур Малафей, галоўны арганізатар мерапрыемства, прывітаў усіх удзельнікаў Парафіяды, а таксама прысутных спонсараў. Да таго ж “каб Яго Эксцэленцыя пачуваўся сапраўдным удзельнікам Парафіяды” ад імя ўсіх парафіядаўцаў кс. Артур пад гучныя апладысменты уручыў сертыфікат і парафіядную кашульку кс. біскупу Аляксандру.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.