вер
27

Урачыстая св. Імша ў Астраўцы

wolkowysk26 верасняў Астраўцы ў парафіі св. Космы і Даміяна адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды імянінаў парафіі. Падчас яе з казаннем да вернікаў звярнуўся кс. Павел Урбан, які калісьці працаваў у Астраўцы вікарыем, а зараз вучыцца ў аспірантуры Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча) на кананічным праве. Прамоўца заахвоціў усіх сабраных, каб Святыя мучанікі, якія моцна кахалі Бога, былі прыгожым узорам для вернікаў.
вер
27

Урачыстасць вячыстых шлюбаў у Адамавічах

25 верасня ў Адамавічах адбылася ўрачыстасць вячыстых шлюбаў сястры Ліліяны з ордэна сясцёр кармелітанак. Св. Імшу ўзначальваў кс.пробашч Аляксандр Шэмет. На ўрачыстасці прысутнічалі сёстры з ордэна кармелітанак з правінцыяльнай сястрой Фяліксай, а таксама сям'я і блізкія сястры Ліліяны. У гродзенскай дыяцэзіі сёстры кармелітанкі працуюць у Адамавічах, парафіі св. Юзафа ў Гродне і Гудагаі.
вер
24

Святая Імша ў Адамавічах

adamowicze23 верасня а 19.00 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня св. Тэклі, абраз якой вісіць у бакавым нефе касцёла. Св.Імшу адправіў кс. Павел Салабуда, а вікарый з Грандзічаў кс. Андрэй Лішка ў казанні прыгадаў вернікам постаць св. Тэклі. На ўрачыстай св. Імшы прысутнічалі святары з усяго дэканата і з Гродна. Парафіяльная супольнасць малілася да св. Тэклі, якая абрана таксама патронкай адной з парафіяльных вёсак - Салавеі. Св. Тэклю часцей за ўсё прадстаўляюць з крыжам у руках, побач з ёй стаіць вол, або на стосе, а каля яе ляжыць леў. З імем Тэклі звязана таксама польская прымаўка: "W dzień Tekli będziemy ziemniaki piekli" ("У дзень Тэклі бульбу будзем пячы").

вер
27

Аддаем пад апеку Марыі!

open 25 і 26 верасня ў санктуарыі ў Капцёўцы адбылося спатканне акадэмічнага душпастырства Open. Усю ноч моладзь разам са ваім душпастырам кс. Антоніем Грэмзам малілася перад цудоўным абразом Чанстахоўскай Маці Божай. Кусташ санктуарыя кс. Міхал Ластоўскі заахвочваў моладзь, каб яна была адважнай у штодзённай веры. Маладыя людзі вельмі актыўна ўдзельнічалі ў супольнай малітве і гульнях, спявалі песні. У пачатку новага навучальнага года яны за заступніцтвам Божай Маці ахвяравалі ўсемагутнаму Богу свае штодзённыя клопаты і абавязкі. Супольная малітва, гульні і спевы былі прыгожым падарункам на распачаты новы навучальны год. Кс. Антоні Грэмза запрашае моладзь г. Гродна і гасцей у кожны чацвер а 19.00 гадзіне на супольныя спатканні ў Пабрыгіцкім касцёле.
вер
23

Урачыстая св. Імша ў Пелясе

pelasa23 верасня ў парафіі Пеляса адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня патрона парафіі св. Лінуса. Пеляса - мясцовасць у сваім родзе ўнікальная, таму што амаль усе яе жыхары - літоўцы. Там жа знаходзіцца культурна-асветніцкі цэнтр, у які прыязджаюць вучыцца літоўскай мове з усёй краіны. Касцёл св. Лінуса быў пабудаваны з прыроднага камення і цэглы ў 1935 годзе ў стылі мадэрну з элементамі неаготыкі. У 1956 годзе, як і многія святыні ў той час, быў зачынены, а ў 1989 годзе зноў вернуты вернікам і адрэстаўраваны.
вер
23

Рэкалекцыі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы

    sercanie21 верасня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы ксяндзы сэрцане распачалі свае святарскія рэкалекцыі, у якіх прымаюць удзел ксяндзы сэрцане, якія працуюць у Беларусі. Да 24 верасня яны будуць маліцца ў кляштарнай капліцы і разважаць над уласным святарскім шляхам. Тэма сёлетніх рэкалекцый - "Разважанне над уласным святарствам". У нашай дыяцэзіі сэрцане працуюць у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне і парафіі св. Тэрэсы ад Дзіцятка Езус у Астрыне.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.