вер
23

Віншаванне з нагоды Дня нараджэння Кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча

kaszkiewicz
Найдастойнейшы Пастыр нашай дыяцэзіі, Ваша Эксцэленцыя ксёндз-біскуп!
    З нагоды Вашага Дня нараджэння прыміце нашыя шчырыя, з усяго сэрца пажаданні. Няхай нашая Заступніца, Божая Маці з Вострай Брамы, увесь час апякуецца Біскупам, Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а добры Бог благаславіць святарскі і жыццёвы шлях. Жывіце нам доўга ў добрым здароўі. Няхай кожны дзень будзе мілы сэрцу і Богу, на твары заўсёды свеціцца ўсмешка, а навокал будуць верныя, зычлівыя людзі. Дзякуем за пастырскую апеку і клопат, за няспыннае развіццё нашай дыяцэзіі.
З малітвай вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
вер
23

Відэаінтэрв'ю з рэктарам ВДС у Гродне

   У размове з рэктарам кс. Юзафам Станеўскім ідзе гаворка пра Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якая сёлета адзначае свой 20-гадовы юбілей. Семінарыя з'яўляецца сэрцам гродзенскай дыяцэзіі, і кожны вернік хоча пра яе больш ведаць. Кс. Юзаф расказвае пра жыццё семінарыйнай супольнасці, супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і перспектывы далейшага развіцця.
вер
20

Паломніцтва ў Капцёўку

19 верасня з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года адбылося паломніцтва ў санктуарый у Капцёўцы. Дэвізам сёлетняга паломніцтва былі словы “Марыя - наша Настаўніца”. Упершыню на Узгор'і Надзеі паломнікаў прывітаў кс. Міхал Ластоўскі, які з гэтага года стаў новым кусташам санктуарыя. Таксама ўпершыню паломніцтва вёў кс. Максім Бачарнікаў SCJ. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічала каля тысячы чалавек.

Падрабязней...

вер
20

Прафесарская сесія ў семінарыі

sesja-profesorska    17 верасня а 15 гадзіне ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне адбылася прафесарская сесія выкладчыкаў нашай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. Падчас нарады быў прыняты план працы на першы семестр акадэмічнага года 2010-2011. Абмяркоўваліся таксама пытанні, якія датычыліся арганізацыйнай працы семінарыі. Кс. Юзаф Станеўскі прадставіў прысутным новых выкладчыкаў.

Падрабязней...

вер
20

Рэкалекцыі Шэнштацкіх Сем’яў

ruch-szensztacki     18-19 верасня ў Сапоцкіне пад кіраўніцтвам кс. магістра ліцэнцыята Андрэя Радзевіча адбыліся рэкалекцыі Шэнштацкіх Сем’яў. У гэтым годзе дэвізам рэкалекцый былі словы “Сужэнская сумленнасць і чысціня”. У рэкалекцыях прымала ўдзел больш за 20 чалавек. На заканчэнне духоўных практыкаванняў адбылося аднаўленне сужэнскай прысягі. Удзельнікі рэкалекцый маліліся таксама за святасць нашых сем’яў.

вер
20

Парафіяльная ўрачыстасць у Ваўкавыску-Цэнтральным

    18 верасня ў парафіі св.Станіслава Косткі ў Ваўкавыску-Цэнтральным а 13.00 гадзіне адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня патрона святыні, якую ўзначальваў кс. пралат Антоні Філіпчык. У сваім казанні кс. Уладзімір Русак, віцэрэктар ВДС у Пінску, гаварыў вернікам аб св. Станіславе як узоры для пераймання. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Алег Дуль, патрона гэтага дня вельмі шануюць у парафіі: вельмі часта перад яго абразам збіраюцца не толькі дзеці ці моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту. Св. Станіслаў Костка з’яўляеццца асаблівым патронам міністрантаў, дзяцей і моладзі. Рэліквіі Святога спачываюць у касцёле св. Андрэя на Квірынале ў Рыме. У іканаграфіі св. Станіслава прадстаўляюць езуітам, найчасцей - прымаючым святую прычасць з рук анёла або св. Барбары.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.