Інструкцыя Папскага Савету: “Указанні у душпастырстве дарогі”

Друк
      19 чэрвеня бягучага года Папскі Савет Душпасырства Мігрантаў і Падрожнікаў апублікаваў інструкцыю. Навучанне дакументу у першую чаргу звернута да вадзіцеляў і пешаходаў аб асцярожнасць на дарозе і узаемнае паважанне. У інструкцыі прыпамінаецца, што вуліца, дарога, аўтастрада павінны правадіць веруючага чалавека да святасці, а ня несці пагрозу для яго жыцця.  Інструкцыя змяшчае сучасныя нормы паводін вадзіцеляў у часе руху аўтамабілем, якія дапамогуць зразумець лепей сэнс хрысціянскага паклікання на дарозе. Засталі яны прадстаўлены у форме дэкалогу вадзіцеля. З дзесяці загадаў выцякае праўда, што  перш за ўсё Хрыстос з яўляецца дарогай кожнага хрысціяніна, “хто ведае Хрыста, той захоўвае асцярожнасць на дарозе” – навучае дакумент Папскага савету.

 


Дэкалог вадзіцеля

1. Не забівай.

2. Няхай дарога будзе для цябе сродкам яднання асоб, а не смяротнай небяспекай.

3. Няхай ветлівасць, захаванне правіл і асцярожнасць дапамогуць табе выйсці з непрадбачаных сітуацый.

4. Аказвай бліжняму міласэрнасць і дапамагай у патрэбе, асабліва калі ён стаў ахвярай дарожнага здарэння.

5. Няхай аўтамабіль не будзе для цябе сродкам праяўлення ўлады або самаўзвышэння і нагодай да граху.

6. З любоўю пераконвай моладзь, і не толькі моладзь, каб не сядалі за руль, калі іх стан не дазваляе гэтага.

7. Дапамагай сем’ям ахвяр дарожных здарэнняў.

8. Дапамажы ахвяры і агрэсару спаткацца ва ўласцівы момант, каб яны здолелі спазнаць вызваленчае прабачэнне.

9. Аберагай на дарозе слабейшага.

10. Адчувай адказнасць за іншых.


   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.