Хроніка


25 ліпеня 1989 г.
Апостальская Сталіца ўтварыла для католікаў Беларусі Мінскую дыяцэзію і прызначыла яе біскупам Тадэвуша Кандрусевіча, назначыўшы яго Апостальскім Адміністратарам. Ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў Адэльску, выконваў функцыі пробашча ў Францішканскім касцёле за Нёманам.

1 верасня 1990 г.
Адкрылася Вышэйшая духоўная семінарыя. Яе Заступнікамі былі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганнага Зачацця, св. Міхал-Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

15 снежня 1990 г.
Фарны касцёл быў узведзены папам Янам Паўлам II у ранг Меншай Базылікі.

13 красавіка 1991 г.
Стварэнне Гродзенскай дыяцэзіі папам Янам Паўлам II. Гродзенская дыяцэзія ўваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на правах суфраганіі. Межамі дыяцэзіі з'яўляюцца межы Гродзенскай вобласці. У гэты дзень Святы Айцец Ян Павел II назначае пробашча парафіі Святога Духа ў Вільні, кс. Аляксандра Кашкевіча, біскупам новай дыяцэзіі. Дэвіз біскупскай паслугі: "Езу, давяраю Табе". Меншая Базыліка ў Гродне становіцца катэдрай Гродзенскай дыяцэзіі.

23 мая 1991 г.
Адбылася кансэкрацыя біскупа кс. Аляксандра Кашкевіча ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у вёсцы Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе і 30 мая 1976 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1976 – 1981 гг. кс. Аляксандр Кашкевіч працаваў у Паневежысе вікарыем. У 1981 г. стаў пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні. 14 чэрвеня 2006 г. быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

Жнівень 1991 г.
Першы агульнадыяцэзіяльны выезд вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў Чанстахову для сустрэчы з папам Янам Паўлам II.

9 кастрычніка 1991 г.
Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Казімір Свёнтэк наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Ксёндз пралат Станіслаў Кучынскі атрымаў тытул інфулата.


12 студзеня 1992 г.
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся першыя ў гісторыі новапаўсталай дыяцэзіі святарскія пасвячэнні, якія кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыякану Анатолію Маркоўскаму.

1993
Пілігрынацыя абраза Будслаўскай Божай Маці ў Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікі паасобных парафій дыяцэзіі адаравалі суткі абраз Божай Маці.

10 ліпеня 1993 г.
Адбылося асвячэнне касцёла св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску. Яго асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

15 верасня 1993 г.
Вернікі нашай дыяцэзіі і клерыкі гродзенскай ВДС сустракаліся з папам Янам Паўлам II у Вільні.

25 лістапада 1993 г.
Апостальская Сталіца - па просьбе біскупа і вернікаў - сваёй булай надала Гродзенскай дыяцэзіі Заступнікаў. Галоўнай Заступніцай стала Вастрабрамская Божая Маці (16 лістапада), другараднымі - св. Казімір, каралевіч, (4 сакавіка) і св. Максімільян, святар і мучанік (14 жніўня).


8 снежня 1994 г.
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Юзафу Станеўскаму, Андрэю Бародзічу, Юзафу Ганьчыцу, Яну Крэмісу, Антонію Клімантовічу.

14 снежня 1994 г.
У Гродзенскай катэдры адбылося ўрачыстае ўвядзенне кс. кардынала Казіміра Свёнтэка. Ва ўрачыстай св. Імшы прынялі ўдзел таксама арцыбіскуп Агастына Маркета, апостальскі нунцый у Беларусі, і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

9 красавіка 1995 г.
У Лідзе адбыўся дыяцэзіяльны Дзень моладзі, падчас якога ўпершыню выступіў семінарыйны ансамбль "Ave".

17 чэрвеня 1995 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч упершыню ўдзяліў святарскія пасвячэнні выпускнікам ВДС у Гродне. Святарскія пасвячэнні прынялі дыяканы Юзаф Станеўскі і Юзаф Ганьчыц.

7 кастрычніка 1995 г.
Асвячэнне касцёла Ружанцовай Божай Маці ў Песках, якое ўзначалілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Блажэй Крушыловіч са Шчэціна, які паходзіць з гэтай парафіі.


25 сакавіка
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы манаскі дом сёстраў назарэтанак у Гродне.

04 мая
Адбыўся навукова-душпастырскі сімпозіум з нагоды пяцігоддзя дыяцэзіі. Сімпозіум адбыўся ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Падчас спаткання былі прачытаны даклады аб становішчы Касцёла ў Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.

8 мая
Памёр кс. пралат Станіслаў Кучыньскі – апостальскі натарыус, генеральны вікарый, першы рэктар ВДС у Гродне. Пахавальная Імша была адпраўлена ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Цела памерлага спачыла на парафіяльных могілках Олькавічы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

17-19 мая
У парафіі Ліда - Слабодка адбыўся Дыяцэзіяльны з'езд моладзі. Падчас спатканняў моладзь пазнаёмілася з пагрозай дзейнасці сект у нашай дыяцэзіі.

24 мая
350-гадовы юбілей касцёла ў парафіі Дзятлава.

10 ліпеня
Ліда, Рыбіноўскага – асвячэнне крыжа і пляца пад будаўніцтва касцёла Святой Сям'і.

15 верасня
Астравец – асвячэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа.

12 кастрычніка
Астрына – асвячэнне новага касцёла св. Тэрэзы і званоў.


2 сакавіка
Выхад першага нумара дыяцэзіяльнай газеты "Слова Жыцця". Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў са словамі заахвочвання: "Паклапаціцеся, каб "Слова" апынулася ў нашых дамах, каб яго чыталі".

19 сакавіка
Ва ўрачыстасць св. Юзафа ў парафіі Каменка ксёндз біскуп Аляксандр на дыяцэзіяльным праве ўстанавіў супольнасць Сёстраў Маці Міласэрнасці. У гэты дзень у прысутнасці ксяндза біскупа сёстры аднавілі вечныя шлюбы, атрымалі асвечаныя пярсцёнкі на знак шлюбу з Хрыстом, а таксама тэкст Канстытуцыі супольнасці.

1 мая
Ксёндз біскуп Аляксандр пасля асвячэння звону і пляцу пад будаўніцтва касцёла ў Скідзелі цэлебраваў першую св. Імшу ў часовай капліцы.

15 мая
У парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў звон, які назвалі "Марыя".

7 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў капліцу ў Жытомлі.

14 чэрвеня
У катэдральным касцёле ў Гродне дыяканы Віктар Субель, Станіслаў Лабан і Казімір Войнюш атрымалі святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча.

20 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу ў Старым Сяле (пар. Дзярэчын).

21 чэрвеня .
Пачатак пілігрынацыі фігуры Фацімскай Божай Маці.

21 верасня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу Божай Міласэрнасці ў Лошы (пар. Гудагай).

12 кастрычніка
У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскіх пасвячэнняў выпускнікам гродзенскай ВДС: дыякану Аляксандру Сасноўскаму (Рагозніца), дыякану Юрыю Федуку (Ваўкавыск), дыякану Аляксандру Пятровічу (Ашмяны), дыякану Юзафу Багдзевічу (Новы Двор).

8 лістапада
У вёсцы Кватэры (пар. Вялікая Бераставіца) кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу Божай Маці Міласэрнасці.

9 лістапада
Кс. біскуп Аляксандр асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва капліцы ў Падліпках.

16 лістапада
Ва ўрачыстасць Божай Маці Міласэрнасці кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу ў Масцвілішках (пар. Ашмяны), перабудаваную з дзіцячага сада. На ўрачыстасць прыбыў таксама тагачасны ардынарый Радомскай дыяцэзіі кс. біскуп Эдвард Матэрскі.

22 – 23 лістапада
У Ашмянах адбылася малітоўная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы: "Настаўнік, дзе жывеш? – Ідзіце і ўбачыце" (Ян 1, 35 – 39).

23 лістапада
Ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваны касцёл Хрыста – Валадара ў Азёрах.

8 снежня
У Лідзе ўрачыстасць сёстраў-непакалянак сабрала вакол алтара шмат святароў пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Сёстры адзначалі 75-годдзе сваёй працы ў Лідзе.


24 студзеня
У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Яну Балтрукевічу (пар. Мікелеўшчына), Алегу Дулю (пар. Забалаць), Аляксею Раманчуку (пар. Удзел).

4 сакавіка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, дзе наведаў семінарыйны будынак: капліцу, сталовую, аўдыторыі для заняткаў і жылую частку.

25 красавіка
У Пабэрнардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні 6 алюмнам нашай семінарыі.

26 красавіка У парафіі Рагозніца, у касцёле НПМ Каралевы Польшчы, адбылася кансэкрацыя алтара. Кансэкратарамі былі кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

27 красавіка
У Няцечы (дэк. Ліда) на дні засяроджвання манаскіх сёстраў, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі, прысутнічаў кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунцый у Беларусі.

30 красавіка – 3 мая
У Ваўкавыску адбыліся Дні малітвы моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта было пятая сустрэча маладых.

2 мая
Урачыстае заканчэнне перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай ў Гродзенскай дыяцэзіі і перадача яе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

18 мая
У парафіі Анжадава, у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы звон, які назвалі "Юзаф, Марыя".

30 мая
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, апостальскі нунуцый у Беларусі. Святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча прынялі: дыякан Часлаў Паўлюкевіч (Падброддзе), дыякан Андрэй Радзевіч (Радунь) і дыякан Павел Шаньчук (Мікелеўшчына).

6 чэрвеня
У Шастакоўцах (дэк. Шчучын) і ў ваколіцах прайшло ўрачыстае асвячэнне новай капліцы. Святыню Божай Міласэрнасці асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

10 чэрвеня
Пасля цяжкай хваробы памёр кс. Міхал Варанецкі – першы духоўны айцец Гро-дзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
29 чэрвеня
Адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя парафіі св. Апостала Пятра ў Гожы.

4 ліпеня
У Тракелях кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў аб прызначэнні кс. Антонія Дзям'янкі дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

29 верасня
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылася кансэкрацыя кс. біскупа Антонія Дзям'янкі.

27 кастрычніка
У Гродне адбыўся Дыяцэзіяльны з'езд сем'яў. Прысутнічалі прадстаўнікі кожнай парафіі.

14 лістапада
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у Пабернардынскім касцёле ў Гродне ўдзяліў пасвячэння дыяканату 7 клерыкам ВДС.

17 лістапада
У Скідзелі адбылося ўмураванне краевугольнага каменя ў сцены касцёла св. Юзафа Рамесніка.

6 снежня
У парафіі ў Міры ва ўспамін св. Мікалая кс. біскуп Антоній Дзям'янка падчас святой Імшы асвяціў абраз св. Мікалая.

12 снежня
У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Яна Балтрукевіча (Мікелеўшчына) і Андрэя Горбача (Іўе).



15 лютага
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў новым манаскім доме супольнасці сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне.

18 лютага
Падчас урачыстай літургіі ў Каменцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч зачытаў ліст Апостальскай Сталіцы аб наданні ксяндзу каноніку Юзафу Грасевічу звання Пралата Яго Свяцейшасці.

24 красавіка
У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэння дыяканату 9 клерыкам Гродзенскай ВДС.

30 красавіка – 2 мая
Дыяцэзіяная сустрэча моладзі ў Гродне.

12 мая
У Шчучыне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні Віктару Занеўскаму, алюмну семінарыі аа. піяраў.

26 – 27 мая
У Васілішках адбыўся фестываль рэлігійнай песні.

31 мая
У Лідзе (Слабада) адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча літургічнай службы алтара.

3 чэрвеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў галоўны алтар у касцёле сёстраў-непакалянак Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме.

7 чэрвеня
Пілігрымы з Гродна сустрэліся са Святым Айцом Янам Паўлам II у Элку.

26 чэрвеня
У гродзенскай катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт святарства 5 дыяканам.

28 чэрвеня
З Гродна вырушыла I пешая пілігрымка ў Тракелі. Дэвізам паломніцтва былі словы: "З Марыяй у новае тысячагоддзе".

12 ліпеня
Гродна – Вішнявец: асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла Божай Міласэрнасці.

12 верасня
У Вярэйках адбылося асвячэнне касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліў яго кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На св. Імшы прысутнічаў таксама кс. біскуп Эдвард Матэрскі з Радама.

16 кастрычніка
У гродзенскай катэдры 4 прэзбітэры атрымалі святарскія пасвячэнні. Пасвячэнняў удзяліў пастыр дыяцэзіі.

30 кастрычніка
У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Антоні Дзям'янка ўдзяліў святарскія пасвячэнні сямі дыяканам.

31 кастрычніка
У Падліпках кс. арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, мітрапаліт беластоцкі, пры саўдзеле ксяндзоў біскупаў Аляксандра і Антонія асвяціў касцёл Маці Божай Міласэрнасці.

25 снежня
У гродзенскай катэдры адбылося святкаванне вялікага юбілею хрысціянства ў нашай дыяцэзіі.



5 сакавіка
Рым: урачыстасці беатыфікацыі сёстраў-назарэтанак з Навагрудка. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел шматлікая група пілігрымаў з нашай дыяцэзіі.

13 сакавіка
У Шчучыне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Віктару Занеўскаму. Гэта былі першыя святарскія пасвячэнні сярод мясцовых пакліканняў айцоў-піяраў.

19 сакавіка
У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з'езд рамеснікаў нашай дыяцэзіі. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка.

7 мая
Юбілейная сустрэча пажарнікаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка, а ля алтара стаяла каля 40 пажарнікаў у парадных мундзірах.

11 мая
У мікрараёне Паўднёвы ў Гродне адбылася кансэкрацыя касцёла Беззаганага Зачацця НПМ. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

13 мая
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні адзінаццаці кандыдатам у святарства.

3 чэрвеня
У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні 6 новым дыяканам.

11 чэрвеня
Асвячэнне касцёла Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Казімір Рычан з Кельцаў.

12 чэрвеня
Ксёндз біскуп Антоні Дзям'янка быў прызначаны рэктарам ВДС у Гродне.

23 – 25 чэрвеня
У Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся I Эўхарыстычны кангрэс

24 чэрвеня
У Смаргоні кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў-тэрцыянаў.

26 – 28 чэрвеня
У Гродне ў м-не Дзевятоўка адбыўся I фестываль рэлігійнай песні "Te Deum Laudamus".

15 ліпеня
Асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні.

23 ліпеня
Асвячэнне касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

1 жніўня
Падзяка Богу за беатыфікацыю 11 сёстраў назарэтанак мучаніц у Навагрудку.

7 – 21 жніўня
Моладзь нашай дыяцэзіі (каля 280 чалавек) прыняла ўдзел у XV Сусветных днях моладзі ў Рыме.

19 жніўня
У Пабрыгіцкім касцёле 5 сёстраў назарэтанак склалі вечныя шлюбы. Урачыстасць узначаліў пастыр дыяцэзіі.

20 жніўня
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла ў Путрышках. Асвяціў яго ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

25 – 26 жніўня
Юбілейныя Дні моладзі ў Гродне.

3 верасня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа Каласанса ў Лідзе ў м-не Індустрыяльны.

1 кастрычніка
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва капліцы Божай Міласэрнасці, якое ажыццявіў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

7 кастрычніка
Урачыстасць умуравання вуглавога каменя пад будаўніцтва новага касцёла і душпастырскага асяродка айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка.

14 кастрычніка
У Гродне прайшоў дыяцэзіяльны юбілей сем'яў. Прыехалі сем'і з усіх дэканатаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў кс. біскуп Антоні Дзям'янка.

22 кастрычніка
У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з'езд службы аховы здароўя пад дэвізам "Хворы з'яўляецца для цябе Хрыстом". Пастыр дыяцэзіі быў галоўным цэлебрантам св. Імшы.

27 – 28 кастрычніка
10-годдзе Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На ўрачыстасцях прысутнічаў ксёндз арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання. У гэты дзень у семінарыі сабраліся яе выпускнікі.

31 кастрычніка
Пачалася юбілейная пілігрымка настаўнікаў у Рым. 42 настаўнікі вырушылі да магіл Апосталаў. Заканчэнне святкавання 90-годдзя пачатку будаўніцтва парафіяльнай святыні ў Лаздунах. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую св. Імшу і асвяціў новы галоўны алтар.

18 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адбудаваную капліцу ў Жамыслаўлі (парафія Суботнікі).

22 лістапада
У дзень успаміну св. Цэцыліі ў гродзенскай катэдры адбыўся юбілей музыкантаў. У многіх парафіях вернікі паслухалі канцэрты сакральнай музыкі, убачылі выступленні музычных калектываў.

26 лістапада
У гродзенскай катэдры члены душпастырства чыгуначнікаў ушанавалі вялікі юбілей хрысціян.

26 лістапада
Гродзенскі юбілей чыгуначнікаў. Урачыстую св. Імшу адправіў Пастыр дыяцэзіі.

2 снежня
У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні тром выпускнікам ВДС у Гродне. На супольнай Эўхарыстыі прысутнічаў кс. бп Антоні Дзям'янка.

9 снежня
Пасвячэнні дыяканату для шасці алюмнаў Гродзенскай ВДС, якія ўдзяліў рэктар ВДС кс. бп Антоні Дзям'янка.


5 студзеня
Заканчэнне Юбілею ў гродзенскай катэдры.

29 красавіка – 1 мая
У Гродне адбыліся Дні моладзі пад дэвізам "Вазьмі свой крыж і ідзі за Мной".

1 мая
У Скідзелі кс. бп Аляксандр асвяціў новы Парафіяльны дом.

5 мая
Гродзенскі Касцёл дзякаваў за 10 гадоў існавання адноўленых структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

13 мая
У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні і пасвячэнні дыяканату выпускнікам кракаўскай семінарыі айцоў піяраў

19 мая
У гродзенскай катэдры Пастыр дыяцэзіі ўдзяліў святарскія пасвячэнні васьмі дыяканам.

2 чэрвеня
Падзячная пілігрымка вернікаў нашай дыяцэзіі ў Вільна з нагоды 10-годдзя дыяцэзіі.

20 чэрвеня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў памяшканні дыяцэзіяльнага выдавецтва, рэдакцыі газеты "Слова Жыцця" і кнігарні ў новым будынку Дыяцэзіяльнай Курыі.

25 – 27 чэрвеня
Аўтобусная пілігрымка ў Львоў на спатканне з Папам Янам Паўлам ІІ.

28 – 30 чэрвеня
II Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні. У ім прыняло ўдзел 527 чалавек.

21 ліпеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц і фундамент пад будаўніцтва новай капліцы св. Казіміра ў Дзітве.

29 ліпеня
Пастыр дыяцэзіі асвяціў разбудаваную капліцу св. Ганны ў Глебавічах у парафіі Індура.

11 жніўня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў кляштар сясцёр бернардынак у Слоніме. У кляштары пасялілася 6 манаскіх сясцёр.

12 жніўня
У доме сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у прысутнасці кс. бпа Антонія Дзям'янкі, тры сястры склалі часовыя шлюбы, а тры – вечныя шлюбы.

18 жніўня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў новую святыню ў Бярозаўцы.

26 жніўня
У лідскай парафіі Св. Сям'і адбыліся вечныя шлюбы с. Алены з Супольнасці Дачок Марыі Беззаганнай. Святую Імшу ўзначальваў кс. бп Антоній Дзям'янка.

15 верасня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Бердаўка (дэк. Ліда).

22 верасня
Кс. бп Антоній Дзям'янка асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Першамайск (дэк. Шчучын).

29 верасня
Кс. бп Аляксандр прыняў удзел у X Звычайным сінодзе біскупаў у Рыме. Тэма сустрэчы: "Біскуп як слуга Евангелля Хрыста для надзеі свету".

1 лістапада
Дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў пад дэвізам "Валадар над намі, Хрыстэ". У Гродна прыбыло 300 міністрантаў з 39 парафій дыяцэзіі.

10 лістапада
Тры дыяканы, выпускнікі нашай семінарыі, атрымалі святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

16 лістапада
У катэдральнай базіліцы адбыліся пасвячэнні дыяканату, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

25 лістапада
IV сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Беларусі. У парафію Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы прыехала 80 чалавек.

2 снежня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Барбары на старых могілках у парафіі Ліда-Фара.

4 снежня
Кс. абп Іван Юрковіч, апостальскі нунцый у Мінску, упершыню наведаў нашу дыяцэзію.

6 снежня
Адышоў да Бога кс. пралат Алойзы Тамковіч.


7 красавіка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.

14 красавіка
Сястра Юстына ў прысутнасці кс. б-па Аляксандра Кашкевіча склала ўрачыстыя вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці сясцёр бернардзінак. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама кс. бп Антоні Дыдыч, драгічынскі біскуп.

18–29 красавіка
Кс. бп Антоні Дзям'янка наведаў дэканат Астравец.

3–5 мая
У Лідзе адбылася штогадовая сустрэча моладзі гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвізам былі словы: "Вы – соль зямлі. (...) Вы – святло свету" (Мц 5, 13).

11 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Лідзе фундамент святыні, якую будуюць айцы піяры. Падчас урачыстасці адбыліся вечныя шлюбы двух новых айцоў піяраў: Віктара Цеслёўскага (пар. Рагозніца) і Віталія Цыбульскага (пар. Шчучын).

12 мая
У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні двум дыяканам з манаскай супольнасці айцоў піяраў: Андрэю Агелю і Віталію Серку, а Віталію Цыбульскаму – пасвячэнні дыяканату.

13 мая
У гродзенскай турме ўпершыню была адпраўлена святая Імша. Літургію ўзначаліў кс. бп Антоні Дзям'янка. У ёй прынялі ўдзел каля 40 вязняў з гаспадарчай абслугі.

19 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў воранаўскую парафіяльную святыню апостала Юды Тадэвуша і Божай Міласэрнасці.

24 мая
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіі Ліпнішкі асвяціў новую капліцу Узвышэння Святога Крыжа.

25 мая
У гродзенскай катэдральнай базіліцы сакрамант святарства прыняў дыякан Андрэй Бурак (пар. Ліда-Фара).

31 мая – 1 чэрвеня
У Васілішках (дэк. Шчучын) адбыўся дэканальны Фестываль рэлігійнай песні.

8 чэрвеня
У Воранава кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Станіславу Вашкевічу з супольнасці ксяндзоў палацінаў.

9 ліпеня
У Гродна прыбыў кардынал Эдмунд Шока, кіраўнік Папскай камісіі Ватыкана.

17 жніўня
У Пабрыгіцкім касцёле адбыліся вечныя шлюбы сясцёр назарэтанак: с. Таццяны Стасюкевіч і с. Філатэі Ціхановіч.

29 жніўня
З'езд Службы алтара ў Гродна. Св. Імшу для міністрантаў узначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

4 кастрычніка
У гродзенскую катэдру прыбыў Апостальскі Нунцый у Беларусі кс. абп Іван Юрковіч.

5 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу падзякі за IV гадавіну ўзнікнення руху АА ў Гродне.

6 кастрычніка
Памёр кс. Антоній Саміла, адміністратар парафіі святых Пятра і Паўла ў Гожы.

13 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч адправіў св. Імшу ў Шчучыне з нагоды 285-годдзя прыбыцця айцоў піяраў. У гэты дзень на сваё месца вярнуліся рэліквіі св. Інакенція мучаніка.

20 кастрычніка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў вёсцы Падбалоцце (пар. Крамяніца).

26 кастрычніка
Пастыр нашай дыяцэзіі асвяціў капліцу Узвышэння Святога Крыжа ў Амбілеўцах (пар. Лядск).

16 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату алюмнам VI курса Гродзенскай ВДС.

17 лістапада
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы касцёл у Доцішках (дэк. Радунь).

19-20 лістапада
Алюмны VI курса разам з ксяндзом прэфектам Уладзімірам Гуляем па традыцыі здзейснілі падзячную пілігрымку ў Вострую Браму.

30 лістапада
Асвячэнне новага парафіяльнага дома ў Індуры. Яго здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.

1 снежня
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу Божай Міласэрнасці ў Свіслачы (дэк. Гродна-Захад).

4 снежня
У парафіі Вішнева (дэк. Смаргонь) адышоў у вечнасць кс. пробашч Юзаф Кісель, які выконваў тут душпастырскую службу з 1940 года.

8 снежня
Кансэкрацыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Ліда-Слабодка. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт з Масквы.

14 снежня
У будынку Дыяцэзіяльнай Курыі ў Гродне адбылося XV Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

15 снежня
Яго Эмінэнцыя кс. кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады па справах еднасці хрысціян, наведаў Гродна і адправіў урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы.


6 студзеня
Урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, у гродзенскай катэдры распачалася вечная адарацыя.

17 студзеня
Адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. бп Эдвард Самсэль, пастыр Элцкай дыяцэзіі і шматгадовы выкладчык ВДС у Гродне.

9 – 16 лютага
Ксяндзы біскупы прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Рым да парогаў Апосталаў.

15 сакавіка
У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату чатыром выпускнікам Гродзенскай ВДС.

2 – 4 мая
У Смаргоні адбылася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы Езуса: "Гэта Маці твая" (Ян 19, 27).

24 мая
Прэзбітэрый Гродзенскай дыяцэзіі папоўніўся шасцю новымі святарамі. У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства.

25 мая
Пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату ў Супольнасці айцоў піяраў. Іх узяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч у парафіяльным касцёле ў Шчучыне.

17 чэрвеня
У Навагрудку адбылася эксгумацыя астанкаў слугі Божай сястры Маргарыты (Людвікі Банась) у навагрудскую фару Перамянення Пана.

7 – 9 ліпеня
Адбыўся III Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні "Te Deum Laudamus".

19 верасня
У Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках.

21 верасня
Парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак.

25 верасня
У Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч.

28 верасня
Урачыстае святкаванне 350-годдзя святыні ў Міхалішках. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям'янка.

5 кастрычніка
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Вітольду Петэльчыцу і пасвячэнні дыяканату Марку Кудаху.

12 кастрычніка
У гродзенскай катэдральнай базіліцы распачалася Нацыянальная пілігрымка Касцёла ў Беларусі. Пілігрымку ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям'янка.

16 лістапада
У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату 11 алюмнам ВДС у Гродне.

4 снежня
З гродзенскіх могілак у францішканскі касцёл у Гродне, пасля 76-ці гадоў спачыну, былі перанесены тленныя астанкі Слугі Божага а. Юзафа Фардона.

Хроніка падзей 2004 – 2009 будзе дададзена пазней



28.12.2009 г. – 2.01.2010 г.
Моладзь з акадэмічнага душпастырства "Open" і маладыя людзі з розных парафій нашай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў 32-ой Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Познані.
Кожны год па ініцыятыве Ватыкана 18 – 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. У гэтым годзе ён праходзіў пад дэвізам: "І вы – сведкі гэтага" (Лк 24, 48).

14 лютага
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскі дом аа. рэдэмптарыстаў і пабудаваны касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, які быў аддадзены для здзяйснення літургічных мэт.

27 сакавіка
Напярэдадні XXV Сусветнага дня моладзі ў Гродне, другі раз адбылася працэсія Крыжовага шляху Езуса Хрыста вуліцамі горада.

17 красавіка
У абласной бальніцы ў Гродне была асвечана новая капліца св. Космы і Дам'яна, першых вучняў Хрыста і дактароў.

7 – 9 мая
Прайшлі Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне.

2 мая
Згодна з традыцыяй у дыяцэзіяльны Дзень маці прайшла чарговая пешая пілігрымка ў санктуарый Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае, на пагорак Надзеі ў Капцёўцы, а таксама пілігрымка маці з Ашмянаў у санктуарый у Баруны.

29 мая
Адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Былі асвечаны 5 новых святароў і адзін дыякан.

13 чэрвеня
У Адэльску адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-й гадавіны касцёла Унебаўзяцця НПМ і асвячэнне помніка св. Антонію, пастаўленага пробашчам і парафіянамі пры галоўнай вуліцы Адэльска.

14 – 17 чэрвеня
У пасёлку Паўднёвы (каля г. Гродна) і парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ( м-н Дзевятоўка) адбылася II парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: "Рух фарміруе розум, сэрца і цела".

4 - 5 ліпеня
Урачыстасці ў Тракелях.

10 ліпеня
Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч кансэкраваў пабудаваны касцёл Святой Сям'і ў Лідзе.

4 – 5 жніўня
З нагоды пяцігоддзя каранацыі абраза Кангрэгацкай Божай Маці прайшло малітоўнае чуванне перад абразом Божай Маці.

21 жніўня
А 12-ай гадзіне ў касцёле Звеставання НПМ (Пабрыгіцкі) у Гродне сястра М. Яна Курловіч з супольнасці сёстраў Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта склала вечныя шлюбы.

3 – 12 верасня
Выкладчыкі і клерыкі ВДС ў Гродне ажыццявілі паломніцтва ў Рым.

Верасень.
Адкрыццё каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі.

25 верасня
У Поразаве (дэканат Ваўкавыск) адбыліся ўрачыстасці, звязаныя з 550-годдзем паўстання парафіі.

5 кастрычніка
Урачыстае адкрыццё XXI акадэмічнага года і ўрачыстае святкаванне XX-годдзя ВДС у Гродне.

23 кастрычніка
У будынку ВДС у Гродне прайшоў сімпозіум "Адказнае бацькоўства: маральныя і медыцынскія аспекты".

16 лістапада
Адбыліся святарскія пасвячэнні дыяканаў Алега Канановіча і Паўла Барысюка.

6 - 8 снежня
Кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна.

8 снежня
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ у катэдральнай базыліцы ў Гродне прайшлі дыяканскія пасвячэнні.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.