
Гродзенская духоўная семінарыя стала першай новай семінарыяй у СССР. 28 жніўня 1990 г. у Гродне ў прысутнасці прадстаўніка Апостальскай Сталіцы біскуп Кандрусевіч Тадэвуш заявіў свету пра стварэнне духоўнай семінарыі. З 1 верасня 1990 г. на першы яе курс было залічана 42 алюмны. Першым рэктарам гэтай навучальнай установы быў ксёндз-інфулат Кучынскі Станіслаў , а духоўным айцом быў тады ксёндз-пралат Варанецкі Міхал . Першым прэфектам па навучанню назначылі ксяндза-пралата Лявінскага Юрыя. Ксёндз Радомскі Люцыян выконваў функцыі першага прэфекта па выхаванню. Ксёндз-пралат Лісоўскі Вінцэнт быў першым пракуратарам.
Абавязкі рэктара семінарыі пасля ксяндза-інфулата Кучынскага Станіслава выконвалі кс. Радомскі Люцыян і кс. біскуп Дзям’янка Антоній . Цяпер функцыі рэктара выконвае ксёндз Станеўскі Юзаф.
У семінарыйнай бібліятэцы ёсць 31 000 кніг, з ліку якіх 2500 апрацаваны ў інтэрнэтным каталогу, што паўстае. У гэтай навучальнай установе дзейнічае музычны ансамбль “Ave”, які выдаў ужо 6 дыскаў.