
З кастрычніка 2004 года душпастырам з’яўляецца кс. Антоній Грэмза, які дапамагае настаўнікам і выхавацелям паглыбляць іх духоўную сувязь з Богам, праводзіць дыскусіі, канферэнцыі і адказвае на цікавячыя іх пытанні.
На сённяшні дзень Душпастырства налічвае 60 настаўнікаў і выхавацеляў з усяго горада. Гэта людзі рознага ўзросту, якія сустракаюцца разам, каб абменьвацца вопытам і дзяліцца прысутнасцю Бога ў жыцці і працы.
Сустрэчы адбываюцца ў кожную другую нядзелю месяца ў Пабрыгіцкім касцёле. Св. Імша пачынаецца ў 16.00, а пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак праходзіць сустрэча з душпастырам і гасцямі.
Дзейнасць душпастырства заключаецца не толькі ў арганізацыі канферэнцый і сустрэч. Акрамя гэтага, настаўнікі прымаюць удзел у майстар-класах, якія праводзяцца як у Беларусі, так і ў Польшчы.
Члены Душпастырства стараюцца супольна перажываць час Адвэнту і Вялікага посту. Яны актыўна ўдзельнічаюць у рэкалекцыях і днях засяроджання. У перыяд Божага Нараджэння сустракаюцца на супольнай аплатцы, каб скласці ўзаемныя пажаданні, папрасіць прабачэння і падзякаваць Богу за хвіліны, пражытыя разам.