Карытас

Друк
Адрас: Гродна, вул. К. Маркса 4
Тэлефон: +375 (0152) 75 34 12
Факс: +375 (0152) 75 34 11
E-mail: caritas@mail.grodno.by
 
dobrolowiczДырэктар: кс. Віталій Дабраловіч

- Нарадзіўся 31. 03. 1979 г. у Ляпешках.
- Закончыў ВДС у Гродне.
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 29. 05. 2004 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскай катэдры.
  Душпастырская праца: 2004 – 2006 г. – вікарый у Бярозаўцы;
- з 2006 г. – дырэктар Карытас Гродзенскай дыяцэзіі.
- 2007 – 2009 г.г. вывучаў эканоміку і права ў БДУ у Мінску.

 

  Карытас – гэта любоў, заснаваная на братэрстве. Братэрская любоў, якая ўзвышае, дапамагае, падтрымлівае. Касцёл з самага пачатку займаўся дабрачыннай дзейнасцю. “Карытас” з’яўляецца адной з яго дабрачынных арганізацый, мэта якой – праяўляць любоў да бліжняга.
  У Гродзенскай дыяцэзіі “Карытас” існуе з 1990 года. Ужо праз чатыры гады яна дзейнічала пры найбольш вялікіх парафіях, але толькі 24 сакавіка 1994 года была зарэгістравана афіцыяльна. Гродзенская “Карытас” супрацоўнічае з Аўстрыяй, Даніяй, Германіяй, Ірландыяй, Польшчай і Злучанымі Штатамі. З 2005 года да сённяшняга дня яе дырэктарам з’яўляецца кс. Віталій Дабраловіч.
  “Карытас” у Гродне ажыццяўляе шэраг дабрачынных праектаў. Яе дапамога накіравана перш за ўсё да шматдзетных сям'яў, самотных людзей і бяздомных. Арганізацыя супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі. З самага пачатку свайго існавання “Карытас” клапоціцца пра духоўнае развіццё людзей, праводзіць кансультацыі, падтрымлівае ў крызісных сітуацыях.
  У сваёй дзейнасці “Карытас” практыкуе розныя метады працы. З 1992 года арганізуюцца паездкі ў лагеры ў Польшчы і Аўстрыі. На тэрыторыі Беларусі такія лагеры адпачынку ладзяцца ў Няцечы. У першую чаргу там адпачываюць дзеці з малазабяспечаных сем’яў. З 1996 года “Карытас” разам з сёстрамі назарэтанкамі арганізоўвае сталоўку для бяздомных. З 1998 года ў некаторых парафіях рэалізуецца праект “Канікулы з Богам”, дзякуючы якому дзеці маюць магчымасць добра адпачываць і развівацца духоўна.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.