VI пешая пілігрымка ў Рось

Друк
    3 жніўня 2007 г. з Гродна ў Рось (Ваўкавыскі р-н) у санктуарый Засмучанага Езуса адправіцца VI пешая пілігрымка.
  Увечары 4 жніўня пілігрымы прыбудуць у Рось, дзе а 18-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая св. Імша. У 21.00 пілігрымы зноў збяруцца ў санктуарыі, дзе моладзь з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна, пас. Паўднёвы) выступіць перад імі з тэатралізаваным прадстаўленнем «Езус — наш настаўнік». Пасля малітоўнага чування перад алтаром Засмучанага Езуса пілігрымаў чакае канцэрт. У нядзелю а 10-й гадзіне адбудзецца св. Імша, пасля якой — яшчэ адзін канцэрт.
    Запісацца на ўдзел у пілігрымцы ў Рось можна ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў пас. Паўднёвым (Гродна) кожны дзень з 18.00 да 21.00 альбо па тэлефонах 8 029 784 05 72 (кл. Юрый), 8 029 265 76 04 (Віталій), 8 029 135 41 48 (Юля). Арганізацыйны збор пілігрымаў адбудзецца 29 ліпеня а 20-й гадзіне у касцёле на Паўднёвым.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.