Фестываль на Дзевятоўцы

Друк
    28–30 жніўня 2007 г. у парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка) адбудзецца V Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні Te Deum laudamus.
    Як расказаў арганізатар мерапрыемства кс. Станіслаў Станеўскі, у фестывалі прымуць удзел салісты, ансамблі і хоры; пры гэтым узрост удзельнікаў — ад 6 да 20 гадоў. Праслухоўваць выканаўцаў будзе прафесійнае журы, у складзе якого — выкладчыкі музычнага вучылішча, універсітэта, гарадскіх школаў, а таксама святары. Выбіраць лепшых журы будзе ў трох узроставых катэгорыях. Пры гэтым ацэньвацца будуць асобна выступленні салістаў і дуэтаў, хораў і ансамбляў, а таксама вакальна-інструментальных групаў. Па выніках фестывалю будуць вызначаны лаўрэаты і дыпламанты. Не заўсёды, але прысуджаецца і гран-пры. Падчас фестывальных дзён удзельнікі выступяць з канцэртамі ў парафіях Гродна, а таксама ўпрыгожаць спевам набажэнствы. Завершыцца фестываль вялікім гала-канцэртам у залі Гродзенскай абласной філармоніі.
  Сёлета арганізатары фестывалю хочуць надаць яму, паміж іншым, і навучальны характар. Юныя спевакі пазнаёмяцца з правіламі правядзення літургіі, з гісторыяй і асаблівасцямі рэлігійная музыкі. У праграме фестывалю, акрамя конкурсу, канцэртаў і навучанняў, запланаваныя таксама экскурсіі і прагулка на цеплаходзе.
   Штогод фестываль збірае вялікую колькасць аматараў музыкі. Два гады таму колькасць удзельнікаў перавысіла 500 асобаў.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.