Касцёльны суд у Гродне

Друк
Касцёльны суд мае сваю сядзібу ў Гродне, па вуліцы Карла Маркса, 4. Зацікаўленыя асобы могуць прыходзіць у суд у аўторак і пятніцу з 10.00 да 13.00. Можна таксама выслаць карэспандэнцыю на адрас суда: 230025 г. Гродна, вул. Карла Маркса, 4
e-mail: grodno_sud@tut.by
 
Гісторыя касцёльнага суда ў Гродне

Развіццё Ката­ліц­кага Касцёла з яго пачатку і да сённяшняга дня суправаджае развіццё кананічнага права. Касцёл з’яўляецца людской супольнасцю, а кожная супольнасць, калі хоча быць сапраўднай, павінна ў сваім развіцці кіравацца законам. Закон ахоўвае вернікаў Касцёла, вызначае правы і абавязкі. Выкананне закону абавязвае ўсіх вернікаў. А паколькі кананічнае права, абавязковае ў Касцёле, часта не выконвалася і не выконваецца, то паўстала неабходнасць арганізацыі правасуддзя.
У Каталіцкім Касцёле вядомы дзве кадыфікацыі кананічнага права. Першы Кодэкс Кананічнага Права быў абвешчаны ў 1917 г. папам Бэнэдыктам XV. Ён быў абавязковым да 1983 г., калі Слуга Божы Ян Павел II абвясціў новы Кодэкс Кананічнага Права. Ён дзейнічае да сённяшняга дня. У 1990 г., асноўваючыся на правілах новага збору кананічнага права, быў створаны Касцёльны суд для католікаў у Беларусі. У 1994 г. у выніку рэарганізацыі паўстаў Міждыяцэзіяльны суд у Гродне, які сферай сваёй дзейнасці ахопліваў Беларусь, Еўрапейскую частку Расіі, Сібір і Казахстан. У такім стане суд працаваў да пачатку 2009 г. З гэтай даты юрысдыкцыя гродзенскага суда была звужана да тэрыторыі нашай дыяцэзіі. Поўная яго назва - “Касцёльны суд Гродзенскай дыяцэзіі”.

michAфіцыял касцёльнага суда ў Гродне

кс. Цэзары Міх

Паходзіць з Польшчы. Прыехаў на працу ў дыяцэзію 20 год таму. З 1993 г. звязаны з працай у Касцёльным судзе. На працягу многіх год быў судовым натарыусам, пазней выконваў функцыю намесніка афіцыяла, а з 2005 г. з’яўляецца афіцыялам. Акрамя таго, з’яўляецца пробашчам парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа, Рамесніка, у Скідзелі.

 



UrbanВіцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне

кс. Павел Урбан

Паходзіць з парафіі імя НПМ у Вярэйках. Нарадзіўся 16 мая 1979 г. у Пажарках. Адразу ж пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. У перыяд семінарыйнай фармацыі скончыў курс рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва ўніверсітэце імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме. Пасля заканчэння семінарыі ў 2001 годзе як клерык быў накіраваны на літургічна-душпастырскую практыку ў парафію Узвышэння Св. Крыжа ў Лідзе. 16 лістапада 2002 года быў пасвечаны ў дыякана, пасля чаго далей нёс Божую службу ў лідскай Фары. У гэтай жа парафіі быў першы, хоць і кароткі, бо толькі 3 дні, вікарыят. Пасля святарскіх пасвячэнняў, якія 24 мая 2003 г. ўдзяліў ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч, быў прызначаны вікарыем лідскай Фары. Адразу пасля гэтага перавялі на вікарыят у парафію св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, дзе быў больш за два гады. У 2008 годзе кс. бп Аляксандр Кашкевіч накіраваў кс. Паўла ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт для атрымання ступені магістра-бакалаўра кананічнага права. Скончыў яго ў 2008 годзе абаронай магістэрскай працы “Прававая сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь” і бакалаўрскім экзаменам. Цяпер вучыцца на IV курсе аспірантуры на тым жа факультэце і рыхтуе кандыдацкую дысертацыю на тэму нашай Канферэнцыі Біскупаў. Акрамя гэтага, з мінулага года выкладае кананічнае права ў Катэхетычным каледжы імя б-па З. Лазіньскага ў Баранавічах.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.