Каталіцкая моладзь падтрымае хворых дзяцей

Друк
PDF
Моладзь з АД “OPЕN” да Дня інваліда і Калядаў рыхтуе дабрачынныя акцыі на карысць хворых дзяцей Гродна.

- 2 снежня разам з моладдзю мы пойдзем у Гродзенскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых на ДЦП, падорым ім салодкія падарункі і пагуляем разам з імі, – распавёў кіраўнік моладзевага душпастырства кс. Антоні Грэмза.

У гэты дзіцячы цэнтр, а таксама карэкцыйны цэнтр Гродна, каталіцкая моладзь пойдзе і 19 снежня, напярэдадні Божага Нараджэння, з каляднымі падарункамі.

- Грошы на гэтыя падарункі мы будзем збіраць 11 снежня з ахвяраванняў падчас акцыі “Пячэнька за пячэнька”, якая штогод праводзіцца ў Фарным касцёле.

У гэтую нядзелю 4 снежня моладзь у Фарным касцёле прэзентуе вынікі папярэдніх дабрачынных акцый.

- Наша моладзь хоча больш дапамагчы безабаронным людзям, у дадзеным выпадку хворым дзеткам. Я ведаю, яшчэ ўзнікла такая думка, каб сабраць грошы на ноутбук хлопцу-інваліду, які часам сядзіць каля Фарнага касцёла, - дадаў кс. Антоні.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.