Экуменічная пілігрымка да Вострай Брамы

Друк
    Пятая пешая экуменічная пілігрымка Беласток–Гродна–Вільнюс пройдзе з 16 па 25 жніўня 2007 г. Дэвіз пілігрымаў: «Маці Міласэрнасці хоча выканаць пакліканне сваё». У Гродне пілігрымы будуць 18–19 жніўня. Можна будзе далучыцца да іх і разам працягнуць шлях да Вастрабрамскай Божай Маці.
   Прыйсці ў Вільнюс плануецца 24 жніўня. У гэты дзень у капліцы перад абразом Маці Божай і на пляцоўцы перад Вострай Брамай адбудзецца святая Імша. На наступны дзень святая Імша адбудзецца ў віленскай катэдры.
    Кантактны тэлефон для жадаючых прыняць удзел: 8 029 333 23 88 (кс. Ян Радзюк)
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.