Шлюбы cясцёр назарэтанак

Друк
    18 жніўня 2007 г. сёстры з ордэна Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынясуць Богу вечныя шлюбы. Гэта адбудзецца ў Гродне а 11-й гадзіне ў былым брыгіцкім касцёле падчас урачыстай святой Імшы, якую будзе цэлебраваць Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
    Вечныя законныя шлюбы прынясуць тры сястры з Гродзенскай дыяцэзіі: Агата Смольская з Гродна, Міхаліна Кунаш і Мірыям Пецнік з Навагрудка, а разам з імі яшчэ 7 сясцёр з Украіны, Польшчы і нават Італіі. Усе яны жывуць і працуюць у ордэне ўжо 9 гадоў.
    Цяпер сёстры ўдзельнічаюць у духоўных практыкаваннях, рэкалекцыях, што да 8 жніўня будуць працягвацца ў Навагрудку. Кіраўніцтва законнай супольнасці вырашыла, што пасля вечных шлюбаў сёстры Міхаліна і Мірыям застануцца працаваць у Гродне, а сястра Агата будзе скіравана ў Мінск.
    Сёння ў Гродне жывуць і аддана працуюць 16 сясцёр назарэтанак. Усяго ў Беларусі іх каля паўсотні: у Мінску, Навагрудку, Лідзе, Гродне.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.