Знаёмімся з нашымі касцёламі: касцёл св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе

Друк
hrvavoup01-01Паселішча і двор Воўпа вядомы з першай паловы XV ст. як вялікакняжацкае ўладанне. У 1449 г. кароль Казімір Ягелончык перадаў маёнтак Алёхне Судзімонтавічу, віленскаму ваяводзе і канцлеру ВКЛ. Менавіта Алёхна разам са свёй жонкай Ядзвігай і заснаваў тут касцёл у 1477 г. У наступным годзе першы драўляны касцёл быў кансэкраваны віленскім біскупам Янам Ласовічам пад падвойным тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Хрысціцеля.

У 1773 г. на сродкі тагачаснага ваўпянскага пробашча кс. Юзафа Казіміра Касакоўскага быў пабудаваны касцёл, які дзейнічае і сёння.

Касцёл у Воўпе, дарэчы, з’яўляецца самай велічнай драўлянай рыма-каталіцкай святыняй Беларусі. Ён дзейнічаў увесь час і мае статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 05.02.2012.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.