студз
27

Ахвяраванне Пана, ці дазволь Хрысту весці цябе

ofiarowanie 1У літургіі Касцёла асаблівае месца займае свята Ахвяравання Пана, якое святкуецца 2 лютага. Яно таксама паўсюдна называецца святам Маці Божай Грамнічнай.

У даўняй літургіі гаварылася пра Ачышчэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Па традыцыі ў гэты дзень мы ўспамінаем падзею, калі бацькі Езуса, Юзаф і Марыя, прынеслі Яго ў святыню, каб ахвяраваць Богу. Гэта быў стары яўрэйскі звычай, згодна з якім, кожнае дзіця мужчынскага полу на саракавы дзень пасля нараджэння павінна было ахвяравацца Пану ў знак падзякі за ацаленне першародных сыноў Ізраэля падчас егіпецкага палону. Кожны першародны сын у яўрэяў лічыўся ўласнасцю Бога.

З Ахвяраваннем Пана звязаны таксама звычай асвячэння свечак. Ён практыкуецца з IX стагоддзя, калі ў касцёл для асвячэння прыносілі свечкі, якія называліся грамніцамі. Гэтая назва паходзіць ад слова “гром”, паколькі свечкі запальвалі падчас навальніцы, ставілі на акно і праз заступніцтва Маці Божай маліліся аб аддаленні маланак і ўсіх прыродных катаклізмаў.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 05.02.2012.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.