Духоўныя сустрэчы для юнакоў у Шчучыне

Друк
PDF
8–9 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 15 гадоў, якія хочуць прысвяціць гэты час сустрэчы з Езусам, каб пачуць Яго голас.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэчы запланавана супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, размова са святаром і Эўхарыстыя.

Падчас сустрэчы можна будзе таксама абмяняцца думкамі, досведам, задаць пытанні. З’явіцца нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі. Дні духоўных сустрэч адбудуцца па адрасе: г. Шчучын, вул. Савецкая, 1.

Просім паведаміць аб удзеле ў сустрэчы да 7 сакавіка бягучага года. Кантактны тэлефон: +37529-789-06-27 а. Аляксандр SP
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.