Навучанне для псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў

Друк
PDF
Псіхолагі і псіхатэрапеўты запрашаюцца на навучанне ў псіхатэрапеўтычную праграму NEST (New Experience for Survivors of Trauma), якая ладзіцца ў Бярозаўцы з 11 па 17 мая.
Гэтая праграма распрацавана прафесарам Ф. Нэем і мае шырокае распаўсюджанне ў Еўропе. Яна прымяняецца ў групавой і індывідуальнай псіхатэрапіі асоб, якія пацярпелі ад жорсткага абыходжання і занядбання ў дзяцінстве, а таксама для працы са стратамі цяжарнасці і пасляабортным сіндромам. Праграма навучання ўключае элементы персанальнай тэрапіі.

Курс навучання прадугледжвае абавязковае пражыванне па месцы навучання. Арганізатар навучальнай праграмы – Савет па справах Сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Для ўдзелу ў праграме неабходна падаць заяўку да 15 красавіка на адрас nest2012by@gmail.com. Да заяўкі прыкладаецца анкета. Тэрміны наступнай суразмовы будуць удакладняцца індывідуальна.

Колькасць месцаў абмежаваная.

С. Барбара Сайнак
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.