Вечныя шлюбы сясцёр назарэтанак

Друк
     Сёння, 18 жніўня 2007 г. тры сястры з ордэна Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прыняслі Богу вечныя шлюбы. Гэта адбылося ў Гродне а 11-й гадзіне ў пабрыгіцкім касцёле падчас урачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
     Вечныя законныя шлюбы сёстры: Агата Смольская з Гродна, Міхаліна Кунаш і Мірыям Пецнік з Навагрудка.
   Кіраўніцтва законнай супольнасці вырашыла, што пасля вечных шлюбаў сёстры Міхаліна і Мірыям застануцца працаваць у Гродне, а сястра Агата будзе скіравана ў Смаргонь.
   Сёння ў Гродне жывуць і аддана працуюць 16 сясцёр назарэтанак. Усяго ў Беларусі іх каля паўсотні: у Мінску, Навагрудку, Лідзе, Гродне.

Фотаздымкі будуць дададзены пазней
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.