Дзеці будуць перапісваць тэксты Святога Пісання

. Дзень Дзіцяці
У межах ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці аб’яўляецца дзіцячы конкурс “Хачу быць апосталам Пана Езуса!” на перапісванне тэкстаў Святога Пісання Новага Запавету.

Чалавек, які хоча быць апосталам, павінен спачатку асабіста пазнаць Езуса Хрыста. З гэтай мэтай ён павінен вывучаць Святое Пісанне, каб адкрыць місію і пасланне, якое Божы Сын нёс чалавецтву.

Асоба, якая хоча стаць урачом ці настаўнікам, павінна доўгі час навучацца, каб урэшце стаць добрым спецыялістам у сваёй галіне. Так жа і з апостальствам. Трэба найперш самому адкрыць Хрыста, а потым дзяліцца Ім з іншымі.

З мэтай лепшага адкрывання і пазнавання Езуса Хрыста мы прапануем першы конкурс, якія палягае на перапісванні Святога Пісання Новага Запавету. Звяртаемся да катэхетаў з вялікай просьбай стварыць дзецям такую магчымасць у межах занятка рэлігіі, тлумачачы сэнс Святога Пісання.

Каб уключыцца ў конкурс, трэба напісаць на адрас: sakralna@op.pl ці пазваніць: 8 (029) 78-40-572 MTS, 8 (044) 46-06-140 VEL і папрасіць даслаць тэкст для перапісвання. Разам з тэкстам кожны ахвотны прыняць удзел у конкурсе атрымае спецыяльны бланк, на якім трэба будзе перапісваць тэкст. Тэкст можна перапісваць на любой мове, пасля чаго пераслаць яго на адрас: вул. К. Маркса 4, 230025 Гродна, з подпісам на канверце: “II Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.

Усіх удзельнікаў чакае сюрпрыз. Перапісаны дзецьмі Новы Запавет будзе прынесены да алтара падчас св. Імшы 1 чэрвеня.

Кс. Юрый Марціновіч
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.