Пачалася падрыхтоўка да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

. Дзень Дзіцяці
ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ў Гродне адбудзецца 1 чэрвеня. На гэтае вялікае свята арганізатары запрашаюць дзяцей з ўсёй дыяцэзіі.

 Арганізатары абяцаюць, што на гэтай сустрэчы будзе шмат малітвы, Эўхарыстыі з удзелам ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, гульняў, забаў, адпачынку, музыкі, конкурсаў, тэатралізаваных інсцэніроўвак, а напрыканцы – мілы сюрпрыз.

Сёлета на Дзень дзіцяці асабліва запрашаюцца дзеці, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі. Няхай гэтая сустрэча будзе для іх падзякай за дар Эўхарыстыі.

Няхай таксама на гэтым свяце будзе Літургічная служба алтара – міністранты, якія прыйдуць у сваіх літургічных адзеннях.

Таксама вітаецца ўдзел парафіяльных гуртоў, каб яны сваімі прыгожымі спевамі дадалі бляску Дню дзіцяці.

На свята 1 чэрвеня запрашаюцца таксама ўсе дзеці з розных куткоў Беларусі, таму што яны – радасць і будучыня нашага Касцёла.

Ужо зараз арганізатары распачынаюць падрыхтоўку да гэтай вялікай урачыстасці праз абвяшчэнне конкурсу. Інфармацыя пра ўмовы конкурсу будзе змешчана ў бліжэйшым часе ў газеце “Слова жыцця”, парталах grodnensis.by i catholic.by.

Мы верым, што такія сустрэчы з’яўляюцца вельмі важнымі і патрэбнымі, яны будуць служыць не толькі духоўнаму развіццю, але і фарміраванню дзіцячага сумлення. Шчыра запрашаем усіх да падрыхтоўкі Дня дзіцяці, – сказаў кс. Юрый Марціновіч, адказны за правядзенне ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.

У мінулым годзе на І Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, якім адзначалі 20-годдзе Гродзенскай дыяцэзіі, у Гродна прыбыло каля тысячы дзяцей. Няхай сёлета іх будзе значна больш!

Кантакты для супрацоўніцтва: e-mail: sakralna@op.pl, 8 (029) 78-40-572 MTS, 8 (044) 46-06-140 VEL (кс. Юрый)
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.