Кс. Антоні Грэмза: звыш 1500 маладых людзей у Лідзе Друк
Дні моладзі 2012


Ксёндз Антоні Грэмза, арганізатар Дыяцэзіяльных дзён моладзі, расказвае, колькі маладых людзей прыехала ў Ліду на сустрэчу, з якіх парафій паходзяць маладыя вернікі, а таксама якая яна – сучасная моладзь.

- Ксёндз Антоні з'яўляецца галоўным арганізатарам Дзён моладзі. Раскажыце нам, калі ласка, пра гэтае мерапрыемства.
- Такія дні моладзі праходзяць кожны год, і для лідскай моладзі гэта, напэўна, з'яўляецца вялікай падзеяй. Штогод вельмі шмат моладзі бярэ ўдзел у гэтых "днях", а Ліда - гэта асаблівае месца, бо тут ёсць шмат маладых парафій, якія маюць шмат маладых людзей. Сёлетняе мерапрыемства незвычайнае, бо па маіх падліках, за апошнія 7 гадоў тут сабралася самая вялікая колькасць моладзі.


- Колькі ўдзельнікаў прыехала?
- Паўтары тысячы...

- З якой парафіі найбольшая колькасць?
- Найбольшае прадстаўніцтва маем з парафій Вішнявец і Дзевятоўка (Гродна), з парафіі Святой Сям'і (Ліда).

- Кс. Антоній, сёння мы шукаем адказ на пытанне "Якая яна, каталіцкая моладзь?" Што б вы маглі адказаць нам на гэта?
- Моладзь наша напэўна маладая - маладая духам і сэрцам. Яна шукае адказу на розныя пытанні. Напэўна яна далучае ў гэтых пошуках свае асабістыя праблемы, якія сустракаюцца ім ў жыцці. Гэта праблемы веры: дзе знайсці сэнс жыцця, дзе знайсці радасць, якая патрэбна, каб не сумаваць, каб заўсёды жыць з радасцю ў нашай веры. Пошукі неабходныя, бо яны вядуць да акрыцця сэнсу нашай веры. Сёння каталіцкая моладзь хоча ведаць праўду і лепш яе разумець. Недастаткова гаварыць моладзі аб праўде, трэба даваць прыклад жыцця паводле праўды нашай веры. Вера з'яўляецца крыніцай нашай духоўнай сілы,  адраджэння і надзеі, якая нам вельмі патрэбна.

- Кс. Антоній, жадаем вам поспехаў і Божай радасці з моладзю тут у Лідзе.
- Дзякуй вам таксама!