Падсумаванне працы ў групах Друк
Дні моладзі 2012

А палове дванаццатай уся моладзь сабралася каля касцёла. У гэты час з другога боку да яе вырушыла працэсія з абразом Езуса Міласэрнага, затым усе супольна памаліліся Вяночкам да Божай міласэрнасці, распачаўшы тым самым падсумаванне працы ў групах. Кожная з груп прадставіла вынікі разважанняў над кожнай з умоў добрай споведзі.
Першая група, якая разважала над рхункам сумлення, паказала падрыхтаваную інсцэніроўку, у якой чалавек, зняволены грахом, заглушае сваё сумленне, але голас Бога, які кажа: “Я люблю цябе”, вызваляе чалавека з цемры і багны зла.


Другая група, якая разважала над жалем за грахі, гаварыла аб дзвюх паставах чалавека, якія ён прымае падчас споведзі: Іуды, які не верыць у Божую міласэрнасць, і Пятра, які давярае Богу.

Трэцяя група, якая разважала над цвёрдым намерам выправіцца, гаварыла пра рашучы зрыў з грахом.

Чацвёртая група гаварыла аб усёй праўдзе, якую трэба сказаць сабе і Богу. А таксама важна ўсвядоміць сабе, што падчас споведзі гаворыш з самім Богам. Святар з’яўляецца такім “тэлефонам”, з дапамогай якога мы кантактуемся з Богам.

Пятая група, якая разважала над узнагародай Пану Богу і бліжняму, прадставіла інсцэніроўку аб тым, што грахі трэба выпраўляць, бо інакш наша споведзь будзе несапраўднай.

Выступленню кожнай групы спадарожнічаў супольны спеў моладзі. 
.