Прэзентацыя парафіяльных груп Друк
Дні моладзі 2012
Пасля абеду распачалася доўгачаканая прэзентацыя груп. Моладзь з парафій Гродзенскай дыяцэзіі змагла прадэманстраваць перад усімі сабранымі свае здольнасці і таленты. Першымі на сцэну выйшлі маладыя вернікі з пар. Гродна-Бернардыны. Яны спявалі песні, якія чаргавалі з разважаннямі аб любові да Бога.

Ліда-Рыбіноўскага паказала падрыхтаваную інсцэніроўку “Пракажоны, таму што не любімы” – аб любові Бога да чалавека.

Пар. Гродна-Паўднёвы заспявала аб сваёй парафіі на мелодыю “Улыбки”.

Пар. Гродна-Вішнявец на пачатку прадставіла цікавы інфармацыйны дыялог аб тым, што ў іх за парафія, а затым праспявала песню “Езус мой Пан”.

Смаргонь прадставіла інсцэніроўку аб адносінах паміж людзьмі.

Пар. Ваўкавыск-св. Вацлава паказала сцэнку аб сумленні чалавека, заглушаць якое ён не мае права, а потым моладзь праспявала песню.

Гродна-Катэдра паказала сцэнку са свечкамі аб Езусе Хрысце, які з’яўляецца Святлом гэтага свету, што свеціць у цемры.

Моладзь з Ліды-Індустрыяльнага падрыхтавала мультымедыйную прэзентацыю аб сваёй парафіі і заспявала песню.

Было яшчэ шмат прыгожых і цікавых выступленняў, якія дазволілі моладзі радасна і плённа праводзіць час, а таксама пазнаваць і ўзбагачаць адзін аднаго.