Цыкл праграмы "Сімвал Веры"


І Кангрэс Каталіцкіх СМІ Беларусі

Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Прапануем праграму аб тым, як адбывалася гэтая надзвычайная падзея.
 

У пілігрымцы веры да Марыі

Летні перыяд для многіх католікаў Беларусі -- гэта час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Вось і ў гэтым годзе адбылася 14 пешая пілігрымка ў Тракелі, якая 2 ліпеня вырушыла з Гродна. Дэвізам паломніцтва былі словы: "У пілігрымцы веры да Марыі".
Аб гісторыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, традыцыі пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай, а таксама, цяжкасцях і радасцях пілігрымавання ў праграме разам с ксяндзом Паўлам Салабудай.
 

Харызматычныя рэкалекцыі ў Росі

Заахвочваем усіх да прагляду наступнага выпуску праграмы “Сімвал Веры”. У гэтай праграме кс. Павел Салабуда размаўляе з айцом Джэймсам Манджакалам, які прыехаў з рэкалекцыямі ў Рось 29 чэрвеня – 1 ліпеня. Яго прыезду чакалі чатыры тысячы вернікаў. Падчас інтэрв’ю а. Джэймс распавёў як змагацца са злым духам, зазначае што самая вялікая праблема сёння ў тым, што свет адышоў ад Бога. У праграме Вы пачуеце цуд аздараўлення маладой дзяўчыны, а таксама, як можна вырашыць нашыя праблемы. На некалькі пытанняў адказвае таксама кс. Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі і арганізатар рэкалекцый.

 

IV Парафіяда Гродзенскай дыяцэзіі

Выпуск праграмы прысвечаны чацвёртай па ліку Парафіядзе. Паспрабаваць свае сілы ў розных відах спаборніцтваў прыехала больш чым 300 маладых вернікаў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз Павел Салабуда прапануе ўсім паглядзець, як Парафіяда стала своеасаблівым адданнем хвалы Богу. Удзелінікі у прыгожы спосаб - праз культуру і спорт усхваляюць Бога, тым самым прычыняецца да развіцця сваіх талентаў і пазітыўнага погляду на свет і людзей.
 

Урачыстасць Божага Цела

Праграма прысвечана ўрачыстасці Божага Цела. Кс. Павел Салабуда запрашае ўсіх прайсціся вуліцамі горада Гродна ва ўрачыстай працэсіі разам з Езусам Хрыстом, укрытым у Найсвяцейшым Сакраманце. У праграме Вы пачуеце аб гісторыі і традыцыі свята Божага Цела, а таксама аб яго перажыванні ў Гродзенскай дыяцэзіі.
 

Духоўная апека Касцёла над дзецьмі

Гэты выпуск праграмы "Сімвал Веры" прысвечаны духоўнай апецы Касцёла над дзецьмі. Ксёндз Павел Салабуда прапануе ўсім паглядзець, як Касцёл спадарожнічае чалавеку ад першых хвілін жыцця. У праграме: фрагменты святога хросту, Першай святой Камуніі, удзел дзяцей у II Дыяцэзіяльным дні дзіцяці.
 

Санктуарый Маці Божай Яснагурскай ў Капцёўцы

Заахвочваем усіх да прагляду наступнага выпуску праграмы “Сімвал Веры”.У гэтай праграме кс. Павел Салабуда заахвочвае ўсіх наведаць санктуарый Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. У праграме кусташ санктуарыя апавядае гісторыю будаўніцтва гэтай святыні, а таксама пра развіццё паломніцкага руху ў гэтае марыйнае месца.

Кожны зможа ўбачыць фрагменты з пілігрымкі бацькоў, якая адбылася ў гэтым годзе, а таксама рэпартаж, прысвечаны пілігрымкам з нашага архіва.
 

ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫЯ ДНІ МОЛАДЗІ Ў ЛІДЗЕ

Пасля 9-гадовага перапынку ўзнаўляецца выхад праграмы "Сімвал Веры", якая ствараецца каталіцкай відэастудыяй Гродзенскай дыяцэзіі па замове РУП РТЦ Тэлерадыёкампанія «Гродна». Праграма выходзіла ў эфір з марта 1997 года па кастрычнік 2003 года і мела 80 выпускаў.
Цыкл праграм аднавіў свой паказ 81-ым выпускам, які адбыўся ў аўторак 8 мая ў 15.50 на тэлеканале Беларусь-2.
Тэма праграмы: Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Лідзе.
Пытанне праграмы: "Якая яна каталіцкая моладзь?"

 

Запрашаем дасылаць нам лісты з прапановай тэм, якія б вы хацелі пачуць у нашай праграме, на адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4 з подпісам: праграма “Сімвал веры”, або на электронную пошту grodnensis@gmail.com.
 
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.