май
11

Новыя буклеты ў абарону жыцця

У дыяцэзіяльным выдавецтве выйшлі з друку буклеты ў абарону жыцця. Брашуры распавядаюць пра цуд жыцця - асноўныя моманты развіцця дзіцяці ва ўлонні маці. Таксама падаюцца негатыўныя наступствы любога віду абортаў. Буклеты змяшчаюць інфармацыю, якія віды абортаў існуюць у сённяшняй медыцыне, якая заклікана акурат абараняць жыццё. Змяшчаецца таксама інфармацыя пра кантрацэптыўныя сродкі і іх абартыўнае дзеянне. Набыць буклеты можна ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або ў каталіцкай сямейнай кансультацыі па вул. К. Маркса, 26. Ніжэй падаецца графік яе працы.

Графік работы Каталіцкай сямейнай кансультацыі:
Панядзелак: 18.00-20.00 – псіхолаг і кансультант па справах сямейнага жыцця.
Аўторак: 18.00-20.00 – псіхолаг кс. Павел Салабуда.
Серада: 18.00-20.00 – дарадчык па сямейным жыцці і інструктар па планаванні сям’і.
Чацвер: 18.00-20.00 – кансультант па справах наркаманіі і алкгалізму.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.