maj
16

Сёння вялікае свята – Унебаўшэсце Езуса Хрыста

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski
Месцам унебаўшэсця Езуса была Аліўная гара. З гэтай гары, дзе распачалася мука Хрыста, узяла пачатак таксама Яго хвала. Езус наказаў Апосталам, каб не сыходзілі з Ерузалема, а чакалі спаўнення абяцання спаслання Святога Духа. Пасля вяртання ў Ерузалем Апосталы “ўсе аднадушна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, Маткаю Езуса, ды братамі Яго” (Дз 1, 14). Пан Езус жыў таямніцай свайго ўнебаўшэсця задоўга да яе выканання. Падчас Апошняй Вячэры Ён наўпрост прадказвае свой адыход да Нябеснага Айца.

Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст. Дні пасля Унебаўшэсця рыхтуюць вернікаў да прыняцця Святога Духа – свята, якое хрысціяне адзначаюць на дзясяты дзень пасля Унебаўшэсця.

Трэба падкрэсліць, што Езус узышоў на неба не адзін, але ўзяў з сабой душы ўсіх святых з адхлані.

Падчас гэтага свята мы кажам “унебаўшэсце”, бо Езус узышоў на неба сваёй моцай, у той час як Марыю ўзяў на неба, тады мы кажам “унебаўзяцце”. Сёлета свята Унебаўшэсця Пана прыпала на 17 мая.

На здымку: ікона Андрэя Мацуры "Унебаўшэсце Пана", liturgia.wiara.pl
   Przy kopiowaniu konieczne jest podanie źródła informacji grodnensis.by.