май
21

Глядзіце “Сімвал Веры” ў гэты аўторак

Заахвочваем усіх да прагляду наступнага выпуску праграмы “Сімвал Веры”, які адбудзецца 22 мая ў аўторак у 18.35 на канале Беларусь-2. У гэтай праграме кс. Павел Салабуда заахвочвае ўсіх наведаць санктуарый Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. У праграме кусташ санктуарыя апавядае гісторыю будаўніцтва гэтай святыні, а таксама пра развіццё паломніцкага руху ў гэтае марыйнае месца.

Кожны зможа ўбачыць фрагменты з пілігрымкі бацькоў, якая адбылася ў гэтым годзе, а таксама рэпартаж, прысвечаны пілігрымкам з нашага архіва.

Праграма ствараецца каталіцкай тэлестудыяй Гродзенскай дыяцэзіі па замове РУП РТЦ Тэлерадыёкампанія “Гродна”. На нашым сайце таксама будзе створаны архіў усіх праграм, дзе кожны ахвотны зможа паглядзець праграму яшчэ раз. Запрашаем дасылаць нам лісты з прапановай тэм, якія б Вы хацелі пачуць у нашай праграме, на адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4 з подпісам: праграма “Сімвал Веры”, або на электронную пошту grodnensis@gmail.com. Заахвочваем да прагляду каталіцкай праграмы.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.