май
28

Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў

Чатыры дыяканы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі 26 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, атрымалі святарскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ад гэтага моманту новапасвечаныя святары будуць выконваць найгалоўнейшыя абавязкі: абвяшчаць Божае слова, цэлебраваць сакраманты і апекавацца даручаным ім Божым людам. Улічваючы, што ў Беларусі дагэтуль назіраецца недахоп святароў, для ўсёй каталіцкай супольнасці не толькі дыяцэзіі, але і краіны, гэтыя пасвячэнні сталі сапраўды радаснай падзеяй.

На самым пачатку св. Імшы ў гродзенскай катэдры кандыдаты, апранутыя ў альбы і падпярэзаныя пасам, былі прадстаўленыя біскупу: Віталь Бяленік, Генрык Яблонскі, Валерый Спірыдон і Ян Раманоўскі. Гэтая прыгожая літургія, падчас якой ксёндз біскуп праз ускладанне рук і малітву пасвячае кандыдатаў у святары, стала вынікам вялікай духоўнай і разумовай працы маладых людзей падчас усяго навучання ў семінарыі. 5-дзённыя рэкалекцыі напярэдадні пасвячэнняў пад кіраўніцтвам духоўнайга айца семінарыі кс. Тадэвуша Крыштопіка мусілі канчаткова даць дыяканам усведамленне характару свайго паклікання.


Поўны тэкст артыкула чытайце ў новым нумары газеты "Слова жыцця", які выйдзе ў нядзелю 10.06.2012.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.