maj
30

Аб’яўляецца набор слухачоў у Школу сямейнага жыцця

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski
Задачы і мэты вучобы ў Школе сямейнага жыцця:
1. Мэтай вучобы з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для працы ў сямейных кансультацыях.
2. Супрацоўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць сем’і і дапамагаць ім змагацца з праблемамі, напрыклад, з алкагалізмам, пагрозай разводу, самотным мацярынствам і інш. Таму ў праграме навучання прысутнічаюць псіхалагічныя дысцыпліны і прадугледжаны практычныя заняткі.
3. Асобы, якія працуюць у сямейных кансультацыях, павінны быць веруючымі католікамі. Таму ў праграме навучання прысутнічаюць базавыя тэалагічныя і этычныя прадметы.
4. У дадатак навучанне забяспечвае атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.

Неабходныя дакументы:
— просьба аб прыняцці ў Школу сямейнага жыцця
— біяграфія
— рэкамендацыя пробашча
— 2 фатаграфіі
— копія сведчання аб заканчэнні школы
— копія пашпарта

Кантакт: +375 29 588 42 73, Ірына Мялешка, Школа сямейнага жыцця ў Гродне.

Вучоба ў Школе сямейнага жыцця працягваецца 3 гады. Заняткі адбываюцца раз у месяц і пачынаюцца вечарам у пятніцу, працягваюцца ў суботу і заканчваюцца ў нядзелю да абеду. На працягу года плануецца 8 сустрэч з кастрычніка па май. Агульная колькасць гадзін — 432. Заканчэнне Школы сямейнага жыцця стане асновай атрымання кананічнай місіі для працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.

Рада па справах сям’і пры ККББ
   Przy kopiowaniu konieczne jest podanie źródła informacji grodnensis.by.