Фотарэпартаж з ІІ Дыцяэзіяльнага дня дзіцяці

. Дзень Дзіцяці
Фотарэпартаж
Паўтары тысячы дзяцей сабраў ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які арганізавалі маладыя сем’і на чале з кс. Юрыем Марціновічам у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ. Дзеці прыязджалі цэлымі аўтобусамі з блізкіх і далёкіх мястэчак: Ліды, Навагрудка, Дзятлава, Іўя, Астраўца, Геранёнаў, а таксама з Маладзечна, Вілейкі і Віцебска. Парафія ў Паўднёвым рыхтавалася да гэтага свята паўгода: праграма ў выніку атрымалася надзвычай насычанай і яркай. Аднак значныя змены ў ход дзіцячага свята ўнесла надвор’е: дождж скасаваў тыя моманты праграмы, якія меліся праводзіць на вуліцы. Але кс. Юрый у такой сітуацыі сказаў проста: “Дзякуй Богу і за гэтае надвор’е”. А дзеці, якія ўмеюць радавацца ўсяму цікаваму пры любым надвор’і, цалкам сканцэнтраваліся на тым, што адбывалася ў гэты дзень. Гэтак разважым і мы: чым пералічваць, што не ўдалося паказаць у праграме з-за дажджу, лепш узгадаем тыя яркія і кранальныя моманты, якіх на ІІ Дыяцэзіяльным дні дзіцяці было дастаткова.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў новым выпуску газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях у нядзелю 10 чэрвеня.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.