cze
07

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч: “Мае фаварыты – Іспанія, Германія…”

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski
- Эксцэленцыя граў у футбол, падзяліцеся ўражаннямі.

- У маладосці я граў у футбол, але не толькі ў маладосці. Апошні раз у 1996 годзе, калі падчас гульні парваў ахілава сухажылле. Зараз перайшоў у разрад балельшчыкаў і балею за добры футбол, бо мне як афіцыйнай асобе не да твару казаць, за каго буду балець і называць прызавую тройку (Беларусь, на жаль, не прымае ўдзелу ў Еўра).

- Якія Вашыя фаварыты на Еўра-2012?

- Фаварытаў шмат. Ужо сам удзел у фінальнай частцы чэмпіяната сведчыць пра лідарства. І ўсё-ткі, я б вылучыў найбольш верагодных кандыдатаў на прызавыя месцы - гэта Іспанія, Германія, Італія, Францыя, Англія. Хоць, канешне, могуць быць і іншыя прызёры – поле роўнае, а мяч круглы. Акрамя таго, яшчэ існуе “яго вялікасць” выпадак, напрыклад, пенальці. Хоць гэта таксама частка гульні, але яна можа вырашыць усё, як гэта было ў фінале Кубка Еўропы, калі лепш іграючы “Баварыя” прайграў “Чэлсі”.

- Ці Беларусь мае шанцы трапіць калі-небудзь на Еўра?

- Несумненна, калі беларуская каманда будзе прыкладаць больш намаганняў для ўдасканалення і старацца гуляць у сучасны футбол, то можа выйсці ў фінальную частку Чэмпіяната Еўропы. Спадзяюся, такое адбудзецца.
   Przy kopiowaniu konieczne jest podanie źródła informacji grodnensis.by.