чэрв
25

У Лідзе адбылася II Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў

23 чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Ліда-Маладёжны) адбылася II Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў, на якую з’ехалася каля 200 настаўнікаў і выхавацеляў з розных навучальных устаноў, школ, універсітэтаў.

Сустрэча праходзіла пад агульнай назвай “Настаўнік і выхавацель сведкам веры”. Канферэнцыю на гэтую тэму прамовіў кс. др Мікалай Ціхановіч. Падчас сустрэчы можна было падзяліцца вопытам, прадставіць свае меркаванні, а таксама зведаць горад і яго вядомыя месцы.
   











































   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.