ліп
05

Пілігрымка ў Навагрудак

Сёстры назарэтанкі сардэчна запрашаюць прыняць удзел у III Пешай пілігрымцы да месца расстрэлу і мошчаў бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Пілігрымка вырушыць 29 ліпеня з Гродна і завершыцца 4 жніўня. Урачыстая святая Імша адбудзецца 4 жніўня ў 15 гадзін на месцы расстрэлу сясцёр мучаніц. Затым у навагрудскім фарным касцёле пройдзе начное чуванне, якое завершыцца цэлебрацыяй Імшы на світанні ў 4.30. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах : +375 33 620 34 11 (МТС) – с. Таццяна, +375 29 866 42 39 (МТС) – с. Мірыям, +375 33 620 30 60 (МТС) – с. Міхаліна.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.