ліп
19

У Гродне ладзіцца Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ

2012-06-18-congress-smiЗ 24 па 26 жніўня ў Гродне адбудзецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Сімпозіум пройдзе пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі — мы тут ёсць!». Да ўдзелу запрашаюцца працаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаннем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у свецкіх СМІ.

У праграме кангрэса — майстар-класы, дыскусіі, круглыя сталы і канферэнцыі, якія правядуць цікавыя аўтарытэтныя асобы. Падчас кангрэса будзе таксама арганізавана выстава-продаж рэлігійнай літаратуры.

Пройдзе форум у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па вул. Парыжскай Камуны, 1. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. Удзел у кангрэсе бясплатны.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 20 жніўня. Праграма кангрэса з’явіцца на нашым сайце пазней.

Больш інфармацыі па тэлефоне: +375 29 637-07-17 кс. Павел Салабуда, адказны за арганізацыю кангрэса.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.