жнів
06

Глядзіце "Сімвал веры" у гэты аўторак

IMG 0612Летні перыяд для многіх католікаў Беларусі – гэта час пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай. Вось і ў гэтым годзе распачалася 14 пешая пілігрымка ў Тракелі, якая 2 ліпеня вырушыла з Гродна. Дэвіз пілігрымкі: “У пілігрымцы веры да Марыі”.

Праграма прысвечана пілігрымцы да Маці Божай ў Тракелі. Аб гісторыі цудадзейнага абраза, традыцыі пілігрымак да санктуарыяў Маці Божай а таксама цяжкасцях і радасцях пілігрымавання вы пачуеце ідучы туды разам с ксяндзом Паўлам Салабудай.

Праграму можна будзе паглядзець у аўторак 7 жніўня ў 8.00 гадзін раніцы на канале Беларусь-2.

Сардэчна запрашаем да прагляду праграмы.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.