жнів
25

Другі дзень Кангрэса каталіцкіх журналістаў праходзіць пад знакам новых медыяў і этыкі

Алена Кулыгіна, Рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны

Журналісты, сабраныя на кангрэсе, даведаліся статыстку па прысутнасці каталіцкага Касцёла ў СМІ краіны, пачулі прапанову стратэгіі развіцця каталіцкіх медыяў ды пазнаёміліся з досведам працы замежных калег.

Другі дзень кангрэса распачаўся з даклада Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму сённяшняга стану і будучых перспектыў каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Як аказалася, прысутнасць Касцёла ў медыях, асабліва дзяржаўным тэлебачанні і радыё, значна павялічылася цягам апошняга году, але ўсё яшчэ застаецца да чаго імкнуцца. Мітрапаліт не толькі прадставіў існуючы стан, але і запрапанаваў пазітыўную праграму развіцця каталіцкіх медыяў.

Перадусім, праца каталіцкіх СМІ мусіць быць скаардынавай. Асаблівую ўвагу Мітрапаліт звярнуў на арганізацыю медыйнай адукацыі, а дакладней - усведамленню значэння этыкі ў медыях (інфаэтыкі).

Выстава-продаж каталіцкіх выдавецтваў

Прафесійным уменням журналістаў, якія працуюць у сучасных мультымедыйных рэдакцыях, былі прысвечаны рэфераты замежных гасцей: Алены Кулыгінай з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны ды Паўла Левушкана з латышскага партала Baznica.info. Гэтак, Алена, спрабуючы адказаць на пытанне, ці патрэбны PR царкве, прапанавала евангельскі дэвіз хрысціянскага PR: “Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах” (Мт. 5, 16). Павел у сваю чаргу наблізіў тэхнічныя асаблівасці новых медыяў, якія ствараюць новыя патрабаванні да журналістаў. Таксама Павел паказаў магчымасць канструктыўнага выкарыстання журналістамі працы блогераў, якія вядомыя сваёй частай абыякавасцю да праўды і нават этыкі.

Павел Левушкан, Baznica.info

Даклад ксяндза Андрэя Капроўскага, дырэктара праграм Ватыканскага Радыё, зачытаў кіраўнік беларускай секцыі гэтай радыёстанцыі ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Выступ быў прысвечаны хутчэй этычным і прафесійным абавязкам журналіста ў адносінах да аўдыторыі, асабліва абавязку прадстаўлення кампетэнтнай інфармацыі ў эпоху "медыйнага шуму".

У другой палове дня запланаваныя круглыя сталы па чатырох напрамках журналістыкі: інтэрнэце, радыё, тэлебачанню і друкаваным СМІ.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.