sie
26

Мітрапаліт Кандрусевіч: “Няхай жыве кангрэс!”

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski

Узнагароды атрымалі, між іншым, ксёндз Аляксандр Амальчэня з беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, рэдактарка часопісаў "Наша вера" і Ave Maria Крыстына Лялько, ксёндз Казімір Жыліс ды іншыя асобы, заслужаныя для справы станаўленная і развіцця каталіцкіх СМІ ў Беларусі.

Уручэнню ўзнагарод папярэднічаў відэадаклад ксяндза Юзафа Клёха, прэс-сакратара Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, у якім ён даў беларускім душпастырам і каталіцкім журналістам некалькі парад наконт эфектыўнай камунікацыі ў інтэрнэце. Перадусім, нельга забывацца, што “інтэрнэт гэта выдатны інструмент для прэ-евангелізацыі, але ён не можа застацца адзіным сродкам катэхізацыі ў поўным разуменні”. Сярод прыведзеных ксяндзом Клёхам прыкладаў з польскага досведу, асабліва цікавым падаецца партал deon.pl, які цягам апошняга году стаў вельмі папулярным у польскім сегменце інтэрнэту.

Іван Цыркуновіч тлумачыць прынцыпы стварэння сферычных панарам

Мабыць самы кароткі майстар-клас падчас кангрэсу правёў фатограф Іван Цыркуновіч, які займаецца ўсё яшчэ вельмі рэдкай у Беларусі тэхнікай сферычных панарам. Ягоныя працы (перадусім панарамы храмаў Гродзенскай дыяцэзіі) можна пабачыць на сайце catholic.by

Аказалася, што такія ўражваючыя здымкі зрабіць не так ужо і складана – абы быў час на тое, каб навучыцца і спрактыкавацца.

 

Т'еры Банавэнтура дзеліцца ўражаннямі з кангрэса

Прысутны цягам усім трох дзён кангрэса прэс-сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы Т’эры Бонавэнтура выказаў сваё ўражанне высокім арганізацыйным і праграмным узроўнем мерапрыемства. Ён выказаў думку, што варта адыходзіць ад інстытуцыялізаваных СМІ да больш чалавечай, непасрэднай камунікацыі з дапамогай медый. “Нашая задача – гуманізаваць, ачалавечыць камунікацыю” – сказаў ён.

Мітрапаліт атрымаў у падарунак ад гасцей з Расіі парасон з выявай касцёла св. Кацярыны ў Пецярбурзе

Падсумаваў сустрэчу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаўшы чарговы раз пра задачу новай евангелізацыі – навяртання ўжо ахрышчаных. "Кангрэс завяршаецца – няхай жыве кангрэс!” – перафармуляваў Мітрапаліт вядомае англійскае выслоўе.

   Przy kopiowaniu konieczne jest podanie źródła informacji grodnensis.by.