жнів
30

Кангрэс каталіцкіх СМІ: Першы блін не комам

Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сам, будучы медыйнай персонай, не баіцца журналістаў і заўсёды ахвотна з’яўляецца ў СМІ. У яго слушным разуменні праблем, што стаяць перад сродкамі масавай камунікацыі, і не толькі каталіцкімі, мог пераканацца кожны прысутны. “Шчыра захапляюся падыходам арцыбіскупа да СМІ. Яго погляды ў гэтай сферы вельмі грунтоўныя і каталіцкія”, – напісаў у сваім мікраблогу айцец Мікола Мышоўскі, рэдактар украінскага каталіцкага часопіса “Credo”. У падобным духу выказалася і Алена Кулыгіна з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны: “Мы ва Украіне толькі спрабуем данесці да сваіх іерархаў тое, што падчас кангрэса казаў Мітрапаліт”.
Поўны тэкст матэрыяла па выніках кангрэсу чытайце ў новым нумары "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях 9 верасня.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.