sie
31

З чым пачынае чарговы навучальны год Гродзенская семінарыя?

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski
- Ваша Магніфіцэнцыя, як бы Вы ацанілі ўзровень падрыхтаванасці сёлетніх першакурснікаў да навучання ў духоўнай семінарыі?

- Надзвычай добра. Я вельмі задаволены тым, наколькі маладыя людзі валодаюць ведамі Святога Пісання, па асноўных праўдах каталіцкага веравызнання, жыцця Касцёла, пытаннях маралі. Я бачу, што ўзровень катэхізацыі ў нашай дыяцэзіі вельмі высокі, і падаецца, што ў гэтых алюмнаў не будзе праблем з навучаннем у нашай установе.

- Ці ёсць нейкія змены ў сёлетняй праграме навучання Гродзенскай ВДС?

- Мы стала працуем па зацверджанай Ватыканам навучальнай праграме. Аднак, кожны прафесар уносіць нейкія свае індывідуальныя моманты. Зараз выкладчыкі ўсё больш выкарыстоўваць элементы мультымедыйнасці і інтэрактыўнасці падчас працэсу навучання.

- А ці будуць змены ў кадрах?

- Так. З гэтага навучальнага года ў нашай семінарыі распачне служэнне новы духоўны айцец – кс. Валерый Быкоўскі, кс. Ян Сарэла з’язджае на працу ў парафію ў Воўпу. Таксама прыязджае новы прафесар – кс. Андрэй Зноска, які скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў Мінску і будзе выкладаць у нашых алюмнаў канфесійнае права.

- Кс. Юзаф, падчас І Кангрэса каталіцкіх СМІ кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім дакладзе сярод іншага звярнуў увагу на неабходнасць прадугледзець медыйнае выхаванне для семінарыстаў. Ці будзе звернута ўвага на гэты кампанент навучання ў Гродзенскай ВДС?

- У нас ужо вядуцца такія заняткі. Кс. Павел Салабуда праводзіць заняткі для семінарыстаў па мас-медыях, навучэнцы пішуць артыкулы, таму будзем проста далей удасканальваць гэты кампанент.

- Дзякуй за размову!
   Przy kopiowaniu konieczne jest podanie źródła informacji grodnensis.by.