вер
05

Ватыкан дамовіўся з Apple

Ватыканская выдавецкая кнігарня (Watykańska Księgarnia Wydawnicza) падпісала пагадненне з Apple – амерыканскай карпарацыяй, якая займаецца праектаваннем і вытворчасцю электронікі, праграмнага забеспячэння і персанальных камп’ютараў. Яго мэтай з’яўляецца “штораз лепшы доступ тэкстаў Бенедыкта XVI у электронным фармаце”, асабліва ў смартфонах і камунікатарах.

Вытыканскае выдавецтва, якое з’яўляецца адзіным уладальнікам аўтарскіх правоў на папскія тэксты, ужо выдала некалькі e-кніжак з навучаннем Папы, якія даступны ў інтэрнэт-краме Appl’a – iTunes. Таксама там ёсць 2 тамы катэхез Бенедыкта XVI з агульных аўдыенцый па серадах, прысвечаных малітве.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.