вер
18

Дні засяроджання святароў у Адэльску

17 верасня ў Адэльску адбыўся дэканальны дзень засяроджання для святароў дэканата Гродна-Захад. На пачатку святары маліліся ў парафіяльным касцёле Вяночкам да Божай міласэрнасці, пасля чаго выслухалі канферэнцыю.

Таксама быў прызначаны час на супольную адарацыю Насвяцейшага Сакраманту і споведзь. Св. Імшу ўзначаліў новапрызначаны пробашч парафіі ў Адэльску кс. Віталій Внароўскі. Прысутнічалі таксама дзекан дэканата Гродна-Захад кс. прэлат Юзаф Трубовіч і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. прэлат Антоні Ханько, а таксама святары з іншых парафій.

Трэба ўзгадаць, што такія дэканальныя сустрэчы адбываюцца не першы раз і служаць у першую чаргу ўмацаванню святарскай супольнасці і абмеркаванню актуальных спраў.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.