вер
25

Катэхеты сустрэліся ў Гродне

Сустрэча катэхетаў з парафій Гродзенскай дыяцэзіі адбывалася ў Гродне 25 верасня. У праграме былі запланаваныя некалькі рэфератаў, а таксама дыскусія і вольныя выступы.

А. д-р Андрэй Шчупал CSsR напярэдадні надыходзячага Года веры прачытаў даклад “Год веры ў аспекце душпастарскіх выклікаў”, пра “Небяспеку для веры праз рознага роду залежнасці” зачытаў сп. Юры Гапонік, тэрапеўт. Трэці рэферат на тэму “Небяспека для веры праз інтэрнет” зачытаў д-р Генадзь Крыжэўскі, праф. Катэхетычнага інстытута. Таксама катэхеты пазнаёміліся з катэхетычнай праграмай Гродзенскай дыяцэзіі на новы навучальны год.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.