Гісторыя паўстання Акадэмічнага душпастырства

Друк
    Як выглядаюць нашы сустрэчы? А 19.00 мы збіраемся ў Пабрыгіцкім касцёле на св. Імшу, а пасля яе маем час на размовы. Кожны з нас мае шмат розных пытанняў, таму нашы супольныя сустрэчы дапамагаюць нам знайсці час для ўсяго: малітвы, забавы, гутаркі.
    Да Душпастырства належыць моладзь, якая працуе і вучыцца. Нехта ў Гродне жыве, нехта прыехаў сюды вучыцца. Сярод нас ёсць і тыя, хто яшчэ нядаўна прыходзіў у касцёл два разы ў год, але пасля знаёмства з нашым Душпастырствам з нецярпеннем чакае наступнай сустрэчы. Усе свае штодзённыя справы мы пакідаем па-за касцёлам, а ў ім сустракаем такую ж моладзь, як мы самі. Гэта тое месца, дзе можна адкрыць сэрца нашаму Айцу ў небе і знайсці падтрымку сярод тых, хто побач.
    Вы не ўяўляеце, як радуецца сэрца, калі бачыш касцёл, запоўнены маладымі людзьмі, чуеш, як яны прыгожа спяваюць, глядзіш у іх шчырыя вочы… Тут адпачываеш ад усяго і вучышся, як быць справядлівым хрысціянінам у сучасным свеце.
    Калі глядзіш на гэтых маладых людзей, прыгадваецца постаць Божага Слугі  Яна Паўла II, а асабліва – яго словы аб будучыні нашага Касцёла. Таму што гэтая будучыня – гэта мы, моладзь! Сярод нас – будучыя ўрачы і вадзіцелі, настаўнікі і інжынеры, санітаркі і рабочыя. Часта ў сваёй прафесіі мы знаходзімся ў небяспецы захоўвацца так, як гэта дыктуе мода, а не так, як патрабуе вера. І як жа ж часта бывае цяжка знайсці мяжу паміж сучаснай свецкай этыкай і навукай каталіцкага Касцёла!
    Менавіта гэтаму мы вучымся на спатканнях нашага душпастырства: жыць згодна з навукай Касцёла і самім сабой.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.